Архіў

Нас 25%

№ 38 (247), 17 верасьня 2001 г.


Нас 25%

10 верасьня на БТ нам сказалі, што 15% галасавалі “датэрмінова” і што гэтыя галасы можна прыпісаць Ганчарыку, раз нехта сьцьвярджае, што там былі падтасоўкі не на ягоную карысьць. Ну, раз можна, дык няхай не 15, няхай 10% прыпішам. Разам з “афіцыйнымі” дадзенымі гэта атрымліваецца 25%.

Ня ўсё роўна, набраў Ганчарык 15% або 25%. Бо гэтае галасаваньне было ня выбарам між асобамі. Той, хто аддаў голас Ганчарыку, тым самым заявіў: “Я гатовы працаваць”. Той, хто “за бацьку”, заявіў: “Я гатовы спажываць напрацаванае іншымі”. Дык вось, 15% – гэта капец, а 25% – гэта дастаткова, каб трымаць дзяржаву і весьці яе наперад. Калі ў нас па-сапраўднаму будуць працаваць 25% насельніцтва, мы не прападзем. І ўлада таксама будзе лічыцца з гэтымі людзьмі. Бо на выбарах і перад імі ўладзе патрэбныя былі нахлебнікі, а цяпер трэба тыя, хто працуе. Асабіста мне падаецца важным знакам “вылет” Замяталіна ўжо на трэці дзень “новага прэзыдэнцтва”.

Ганчарык мусіў бы пачаць сваё кіраваньне як мінімум з трох рэчаў: увесьці справядлівую аплату за жытло, за мэдычныя паслугі і падвысіць (разы ў тры-чатыры) цану гарэлкі. Цяпер гэтыя тры рэчы давядзецца зрабіць Лукашэнку. Прычым неадкладна, бо колькі можна паіць за кошт працаўнікоў плойму спажыўцоў алькаголю, якія часта раскашуюць у трохпакаёвых кватэрах, а як прыцісьне, бягуць да лекара, які бясплатна павінен вярнуць ім прапітае здароўе.

Апатэозам глупства “першага прэзыдэнцтва” было змаганьне з нацыянальнай сымболікай. На матчы з Украінай 1 верасьня на трыбуны не пускалі асобаў у белых і чырвоных майках – нават у тым выпадку, калі саколкі гэтых колераў былі пад вопраткай! Куды павернецца цяпер палітыка: ці будуць дасьледаваць ужо нашых паненак на колер майткоў ці практыка барацьбы зь непераможным і вечным будзе выкінутая разам з Замяталіным?

A.U., Гомель

 

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА3

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можа пасажыр патрабаваць кампенсацыі, калі транспарт спазніўся праз завіруху?1

Ва Уроцлаве на вакзале затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку

Беластоцкі актывіст Анатоль Вайцяхоўскі, які цішком вярнуўся ў Беларусь, даў інтэрв’ю прапагандыстам29

У Сляпянцы знайшлі патанулую дзяўчыну1

Летась кліматычная зіма так і не пачалася

Смеццевы калапс у Магілёве: кантэйнеры патанулі ў адходах

Apple упершыню за 14 гадоў стала лідарам рынку смартфонаў1

Расійскага дыпламата на Кіпры знайшлі мёртвым пасля знікнення Баўмгертнера7

У Баранавічах кацяня закруцілі ў слоік і выкінулі на сметнік6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА3

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць