Архіў

Адам Глёбус. Сучасьнікі і суайчыньнікі

№ 43 (252), 22 кастрычніка 2001 г.


Сучасьнікі і суайчыньнікі

Фотаальбом у прозе

 

1976. Льдокаў
і імпатэнцыя

Аматар вершаў а-ля Пастарнак і жывапісу а-ля Суцін Саша Льдокаў у шчырай начной гутарцы прызнаецца, што страшэнна баіцца імпатэнцыі: “Калі не змагу кахаць, у сэнсе я...ці, жанчыну, я застрэлюся”. Мяне шакуе і шчырасьць Льдокава, і псыхічная залежнасьць ад эрэкцыі. Маіх аргумэнтаў, што жыцьцё мастака не залежыць наўпрост ад чэлеса, ён не ўспрымае. Пасьля той размовы нашае сяброўства сканчаецца. А калі я даведваюся пра заўчасную сьмерць паэта-мастака, чамусьці думаю пра бязьлітаснасьць прыроды, якая бяз нашае згоды прыводзіць сьмяротны прысуд у выкананьне.

1985. Коўзусь
і зрэнкі

— А я доўга думаў, як гэта ты робіш такі страшны, такі зьвярыны погляд. Ты нахіляеш галаву, глядзіш з-пад ілба, а яшчэ закрываеш верхнімі павекамі палову зрэнак… — кажа мне малявальнік Уладзімер Коўзусь, ня ведаючы, што мае вочы баяцца сьвятла, павекі закрываюць палову зрэнак чыста мэханічна.

1991. Мазго
й парназоркі

Рэдактар выдавецтва “Юнацтва” Ўладзімер Мазго ведае імёны й мянушкі большасьці эўрапейскіх парназорак, абазнаны ён і ў назовах порнакінастужак. Зрэшты, рэдактар выдавецтва з такой назваю і мусіць ведаць прадмет захапленьня сваіх чытачоў. А яшчэ, калі Валодзя Мазго застаецца ў кватэры адзін, ён запальвае ўсе лямпачкі, заводзіць магнітафон, уключае тэлевізар і піша дзіцячыя вершы сярод фэерычнай какафоніі са сьвятла й гуку.

1994. Рабцаў
і мыла

Ёсьць пісьпісьменьнікі, якія намыльваюць язык малінавым мылам і мыльна-ягадным голасам надыктоўваюць агідныя романы на дыктафон. Такі мыльны пісьпісьменьнік — Гена Рабцаў. Мне млосна ад гуку мыльнага голасу, запісанага на стужку, што казаць пра тыя романы. Але чытальнікаў мыльных раманаў мільёны, як слухальнікаў малінава-мыльных сьпеваў і глядзельнікаў ружова-мыльных сэрыялаў, таму пісьменьнік заўсёды застанецца з кавалкам працы, хлеба й мыла.

2001. Дракахруст
і вера

Карэспандэнт Юры Дракахруст робіць на Радыё Свабода перадачу пад назваю “Ісус Хрыстос і дамавікі”. У сваіх развагах пра Веру ён абапіраецца на статыстыку: атэістаў у Беларусі 2%, вернікаў 60%... Вось ён, сатанастатыстызм, — у развагах пра Веру абапірацца на бухгальтарскую навуку.

2001. Чыкін
і татуіроўка

Пэнсіянэр Камуністычнай партыі Чыкін зусім страціў запал. Няма іскры, здатнай падпаліць полымя рэвалюцыі ў акамянелай душы Віктара. Перажыў, бедалага, свой лёс і лёс сваёй партыі. І праца на гадзіньнікавым заводзе не дапамагала пралічыць вятры пераменаў. Старасьць ня радасьць. І ня зможа таварыш Чы выбіць на грудзях татуіроўку з таварышам Чэ. Слабы. А вось барсэлёнскія прастытуткі кубінскага паходжаньня могуць. Не на грудзях, праўда, а на сьпіне. Так што ёсьць яшчэ ўзоры ў камуністычных колах. І ёсьць з каго браць прыклад Чыкіну — з байцоў на сэкс-фронце, з нашчадкаў Сталіна і Чэ Гевары.

Адам Глёбус


Каментары

Цяпер чытаюць

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі63

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску амаль тысяча хрушчовак — імі хутка зоймуцца2

У пратэстах у Іране загінулі 35 чалавек, больш за 1200 арыштаваныя

«Галоўны я»: Трамп назваў групу чыноўнікаў ЗША, якія будуць кіраваць Венесуэлай17

Пасол Беларусі ў Расіі расказаў пра дамоўленасці з газам

Серыял «Pluribus» — самы няправільны постапакаліпсіс ці нешта большае? Расказваем пра смелы мысленчы эксперымент на ТБ15

У Трампа адмовіліся выключаць варыянт ваеннага захопу Грэнландыі6

Хто такая Дэлсі Радрыгес, што заняла месца Мадура. Марыянетка Трампа ці абаронца Венесуэлы?2

Пакуль свет засяроджаны на інфляцыі і войнах, у Паўднёвай Карэі новы вораг — выпадзенне валасоў4

Папулярная расійская блогерка памерла пасля касметалагічнай аперацыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі63

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць