Архіў

Гандляваць — не ваяваць

№ 8 (270), 22 лютага 2002 г.


Гандляваць — не ваяваць

Лiчыцца, што міністар абароны Мальцаў значна выйграе ў параўнаньнi са сваiм папярэднiкам. У апазыцыйных колах можна пачуць, што пры нармальным прэзыдэнту з Мальцава мог бы атрымацца людзкі мiнiстар абароны.

 

Як вядома, Мальцаў ужо быў мiнiстрам абароны ў 1995—96 г., прычым быў зьняты з пасады з гучным скандалам, калi зьявiўся пры прэзыдэнту ў нецьвярозым стане. Тым ня менш, хутка ён зноў вярнуўся ва ўладу, і ягонае паўторнае прызначэньне на пасаду мiнiстра летась нi для кога ня стала сэнсацыяй. Генэрал-палкоўнiк Мальцаў — вельмі ляяльны міністар. Як і належыць афіцэру, ён кiруецца не адвольна зразуметымі патрэбамi Ўзброеных сiлаў, а воляю кiраўнiка дзяржавы. У дзень iнаўгурацыi Мальцаў яшчэ раз запэўнiў Лукашэнку, што будзе служыць асабіста яму.

Беларусь цяпер, па ацэнцы швэдзкіх і амэрыканскіх экспэртаў, уваходзіць у першую дзясятку краiн-экспарцёраў зброi. Памеры даходаў, якiя атрымлiвае краiна ад гэтага звышпрыбытковага бiзнэсу, вядомыя толькi абмежаванаму колу асобаў i трымаюцца ў сакрэце. У той жа час празрыстасьць гандлю зброяй дазволiла б Беларусi сур’ёзна падвысiць бюджэтныя паступленьнi. Нейкі час замежныя сродкi масавай iнфармацыi стракацелі паведамленьнямi пра пастаўкi беларускай зброi краiнам, якія падтрымлiваюць сусьветны тэрарызм. Пачалася гэтая кампанія, праўда, з аднаго ня дужа пераканаўчага расьсьледаваньня, праведзенага эмігрантам зь Беларусі Янам Чурыловічам для польскага часопісу “Ўпрост”.

Артыкул пра таямнічыя бакі беларускага гандлю зброяй зьявіўся і ў амэрыканскай “Вашынгтон пост”. І напярэдаднi дня абаронцы Айчыны i Ўзброеных сiлаў у Беларусь завiталi дзьве дэлегацыi з ЗША. Дэпутаты Кангрэсу i прадстаўнiкi Дзярждэпартамэнту жадалi даведацца, наколькi праўдзівыя гэтыя зьвесткi.

Беларускiя ўлады пасьпяшалiся аспрэчыць скандальную iнфармацыю.

Мiнiстар абароны Леанiд Мальцаў на прэс-канфэрэнцыі ў пачатку гэтага тыдня заявiў, што Беларусь прадае зброю ў поўнай адпаведнасьцi з патрабаваньнямi ААН, удакладніўшы, што займаецца гэтым не мiнiстэрства абароны, а менавіта “дзяржава”. Мiнiстэрства выступае толькi экспэртам.

Амэрыканцы, якія сустракаліся зь мiнiстрам замежных справаў Хвастовым, дзяржсакратаром Рады бясьпекi Нявыгласам ды самiм Мальцавым, пераконвалі беларускіх чыноўнікаў у неабходнасьці рассакрэціць даходы ад гандлю зброяй. Беларусь нiбыта зацiкавілася прапановамі.

Прыбыткі ад гандлю зброяй сёньня ёсьць адной з асноўных крыніцаў фінансаваньня беларускага войска. Ягонае рэфармаваньне, якое павiнна ў хуткiм часе завяршыцца, пакуль абмежавалася пераўтварэньнямi ў кiроўных структурах Узброеных сiлаў: Галоўны штаб перафармавалі ў Генэральны штаб ды аб’ядналі ваенна-паветраныя сiлы з войскамі супрацьпаветранай абароны. Мальцаў з гонарам заяўляе, што такiя дзеяньнi дазволiлi скарацiць цэнтральны апарат на 10%, а колькасьць ягоных намесьнiкаў — з 5 да 4.

Далейшыя пляны мiнiстра абароны па рэфармаваньні Ўзброеных сiлаў ясныя толькі ў тым, што датычыць іх колькаснага скарачэньня. На сёньня ў іх служаць 80 тыс. вайскоўцаў, у 2006 г. павiнна застацца 65 тыс. Мальцаў мяркуе, што прафэсiйнае войска лепшае за непрафэсійнае, але, на ягоную думку, яго можа дазволiць сабе толькi заможная дзяржава. Між тым, утрыманьне салдата тэрмiновай службы абыходзiцца дзяржаве даражэй, чым утрыманьне кантрактнiка.

У выказваньнях Мальцава ўвогуле шмат супярэчнасьцяў. Так, ён кажа, што ў наш час у войнах усё вырашае ня колькасьць “жывой сілы”, а шырэйшае выкарыстаньне сучасных тэхналёгiяў. А праз хвiлiну сьцьвярджае, што асноўная сіла беларускага войска — у ягонай колькасьцi, а таму кожны грамадзянiн мусіць атрымаць вайсковую спэцыяльнасьць.

Сёньняшняе рэфармаваньне Ўзброеных сiлаў праходзiць у рэчышчы ўяўнага “рэфармаваньня” кiроўнай вэртыкалi, якое распачаў Лукашэнка. Таму яно i ахоплiвае толькi верхнiя структуры Ўзброеных сiлаў. За спакой Лукашэнка абяцае вайскоўцам новыя званьнi, заробкі, кватэры. І аднаго гэтага дастаткова, каб канчаткова схiлiць на свой бок кансэрватыўнае Мiнiстэрства абароны — з Мальцавым ці бяз Мальцава на чале.

Валянцiн Паўлоўскi

 


Каментары

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім2

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

Туск: У Польшчы нарастае хваля прарасійскіх настрояў41

Штадлеры знялі з папулярнага маршруту Мінск — Заслаўе17

Бляск кароны і голас народа: што беларусы думаюць пра конкурс «Міс Беларусь»12

Прэзідэнт Польшчы дазволіў увесці ў краіну войскі НАТА11

Беларускім здраўніцам прапануюць участкі на акупаваным Расіяй марскім узбярэжжы Украіны4

Супрацоўнік заказніка на вачах дзяцей жорстка забіў дубінай ваўка. Выпадкам зацікавіліся ў Мінпрыроды10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім2

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць