Архіў

Сяргей Абламейка. Пра літаратуру, творцаў, мастацтва

№ 19 (281), 24 траўня 2002 г.


канстатацыі

Пра літаратуру, творцаў, мастацтва

 

Шмат што са створанага на зямлі насамрэч падслухана ці падгледжана.

Самы ўважлівы чытач — аўтар. Самы ўдзячны — таксама ён.

Мастакамі (нават тымі, што пішуць пра вайну) рухае настальгія. Разьвітаньне — вось матыў, і прадмет, і сродак!

У вялікіх мы часта шукаем толькі пацьверджаньня сваіх думак. Мы і вялікімі іх, бывае, прызнаём толькі за тое, што іхныя думкі супадаюць з нашымі.

Усе любяць гаварыць пра сябе. Каб падабацца людзям, трэба гаварыць пра іх. Але калі вы ня будзеце гаварыць пра сябе, аб вас ніхто не даведаецца.

Апалягетыка — доля многіх. Толькі адзінкі ўздымаюцца да апалёгіі.

Некаторыя пачынаюць пісаць ад празьмернай культуры.

Аднолькавыя — помста кінутае жанчыны і помста неасьцярожна пакрыўджанага творцы.

Спалучэньне рашучасьці й асьцярожнасьці робіць мужчыну сапраўдным мужчынам. А вось спалучэньне нерашучасьці і неасьцярожнасьці робіць мужчыну пісьменьнікам.

Творчасьць — гэта таямніца, якую творца толькі прыўлашчвае.

Некаторым пісьменьнікам рана пісаць. Ім яшчэ трэба чытаць.

Публіцыстыка і творчасьць — сумяшчальныя. А публіцыстыка і мастацтва — не. Мастак дамагаецца сваіх мэтаў, не называючы іх.

Цяжка знайсьці творцу, які б не падзяляў людзей паводле іх стаўленьня да ягонае творчасьці. Як і цяжка знайсьці творцу, сэрца якога нельга было б заваяваць пахвальбой ягонага даробку.

Веліч мастака — гэта веліч ягонае рэфлексіі, а не ягонае асобы. Асобы ў вялікіх часта драбнюткія.

Блуд часам выклікае станоўчую рэфлексію.

Трапнае ўвогуле сьцьверджаньне, што мастацтва і надзённасьць несумяшчальныя, губляе сваю рацыю на самым прымітыўным узроўні — на ўзроўні фальклёру.

Посьпех пераменлівы. Ён заўсёды сыходзіць раней, чым самапавага, якую спараджае ў творцы.

Праблема многіх рэдактараў у тым, што яны самі — аўтары.

Антыпатыя таксама бывае крыніцаю творчасьці. І яшчэ якой…

Людзі, што захоўваюць кожны напісаны імі радок, занадта добра думаюць пра сябе.

Каб берагчы аўтограф, трэба ня быць знаёмым зь яго аўтарам.

Твор удалы тады, калі ён на некаторы час пазбаўляе нас магчымасьці чытаць наступны.

Можна сказаць, але яшчэ трэба, каб пачулі. Тут два спосабы — аўтарытэт і гучнасьць голасу.

Перакладчыкі часта больш віртуозна валодаюць сваёй мовай, чым аўтары, якіх яны перакладаюць. У выніку мы нічога ня можам сказаць пра мову і стыль таго, каго чытаем у перакладзе.

Камэнтатар прыўлашчвае значнасьць падзеі.

Няма такога актора, які б не хацеў стаць рэжысэрам... Але ня ўсе могуць. Хто ня можа, той кажа, што ня хоча.

Па-за спэктаклямі акторы граюць саміх сябе.

Сяргей Абламейка


Каментары

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна паказала новы марскі дрон, які падарваў Крымскі мост3

Перастаў адкрывацца сайт з імёнамі і адрасамі сілавікоў, задзейнічаных ў рэпрэсіях27

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту30

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць