Архіў

Аб усім патроху

№ 20 (282), 31 траўня 2002 г.


Аб усім патроху

 

Крываўка зачыняе малаказаводы

500 ахвяраў глязураваных сыркоў у Салігорску

У Салігорску й Сьветлагорску людзі хварэюць на дызэнтэрыю. У больніцы ўжо зьвярнуліся больш за паўтысячы чалавек, што спажывалі глязураваныя сыркі й іншую прадукцыю Салігорскага малаказаводу. Зараза зьявілася таму, што супрацоўнікі заводу не трымаліся правілаў асабістай гігіены. Адмыслоўцы не выключаюць, што выпадкі дызэнтэрыі могуць быць зафіксаваныя і ў іншых месцах, бо салігорскія сыркі шырока разыходзяцца па краіне. Прадаюцца яны і ў Менску. Пасьля ўсплёску крываўкі гэтую прадукцыю пачалі сьпехам вяртаць з продажу.

Малочныя прадукты — самае аптымальнае асяродзьдзе для дызэнтэрыйнага ўзбуджальніка. У іх ён інтэнсіўна размнажаецца. Тэмпэратурны рэжым дызэнтэрыйнага ўзбуджальніка такі, што нават пры замарозцы ён застаецца жыцьцяздольным.

27 траўня на паседжаньні Рэспубліканскай санэпідэмрады было вырашана перапрафіляваць 69 з 114 малаказаводаў у сэпаратарныя цэхі. Найперш гэта тыя, што ня маюць сродкаў на пераабсталяваньне і чые вырабы не адпавядаюць санітарна-гігіенічным нормам. Паводле словаў Юр’я Фёдарава, першага намесьніка галоўнага санітарнага ўрача Беларусі, 8,7% малаказаводаў працуюць у непрыстасаваных памяшканьнях, 18% ня маюць неабходных памяшканьняў, а 19,2% не адпавядаюць гігіенічным патрабаваньням.
За апошнія два гады іхная прадукцыя зрабілася больш разнастайная — зьявіліся біяёгурты, біякефір і г.д., аднак рабіць іх мусяць толькі прадпрыемствы, абсталяваныя тэхнікай, што гарантуе гігіенічнасьць і якасьць. Адной з прычынаў зьяўленьня крываўкі ў Салігорску Фёдараў лічыць “недасканалае тэхнічнае абсталяваньне і ручную працу”. Яшчэ адна праблема — якасьць вады, што выкарыстоўваецца ў часе вытворчасьці малочнай прадукцыі. Нялішне згадаць і пра санітарна-тэхнічны стан жывёлагадоўчых фэрмаў, адкуль на заводы трапляе “сыравіна”. Дый недахоп рэфрыжэратараў не спрыяе добраму захаваньню гатовае прадукцыі, асабліва цяпер, улетку.

С.М.


Багушэвіч і фашызм

На радзіме Францішка Багушэвіча, у Сьвіранах, што пад Вільняй, зьнікла мэмарыяльная дошка ў гонар паэта. Беларускі нацыянальны сьцяг, які быў прымацаваны побач, спалілі.

Гаспадыню сядзібы, на якой была замацаваная шыльда, Марыю Філіповіч-Ранцавене наведалі прадстаўнікі мясцовай улады — стараста Рукойнскай сянюніі й віцэ-мэр Віленскага раёну: “Нагаварылі такога, што проста жах. Маўляў, гэта фашызм, у Літве беларускі сьцяг можа быць толькі на пасольстве”. Стараста Леанарда Сапкевіч усё адмаўляе й кажа, што яны толькі прыехалі паглядзець, а сьцяг і дошку гаспадыня сама зьняла. “Мы нават блізка да хаты не падыходзілі, — кажа віцэ-мэр Віленскага раёну Тэрэза Парамонава. — Там быў сьцяг — беларускі. Але няхай сабе на прыватным доме вісіць, раз гэта прыватная маёмасьць”. Даведаўшыся пра словы Парамонавай, гаспадыня сядзібы абурылася: “Яны мяне шукалі па ўсёй вёсцы, калі прыехалі. Яны сказалі, шыльда незаконная, бо каб гэта было афіцыйна, то нехта прысутнічаў бы ад нас”. Прадстаўніцы мясцовай улады наракалі, што іх не запрасілі афіцыйна. Аднак ТБМ цьвердзіць, што запрашэньне было, толькі яго праігнаравалі. Цяпер мэмарыяльная дошка стаіць у Марыі Філіповіч-Ранцавене на ганку, яна гатовая зноў яе павесіць. А сьцяг кабета, пачуўшы слова “фашызм”, спаліла ў печы.

Тацяна Поклад, Вільня


Пра нас кіна ня будзе

ЮНЭСКА сумесна зь вядомым тэлеканалам “Discovery Channel” пачынае новы праект. Ягоная мэта — адкрыць грамадзкасьці вочы на праблему аховы культурнай спадчыны і моваў, што знаходзяцца на мяжы зьнікненьня.

Паводле статыстыкі ЮНЭСКА, у сьвеце існуе 3000 моваў, носьбітаў кожнай зь якіх менш за 10 тысячаў. З гэтых 3000 моваў на 750-ці гаворыць менш за тысячу чалавек. Лічыцца, што мова знаходзіцца на мяжы зьнікненьня, калі ёй карыстаюцца менш за 30% дзяцей носьбітаў.

Тэлепраграмы, што будуць трансьлявацца ў 154 краінах сьвету, пазнаёмяць гледачоў з такімі мовамі і культурамі народаў, якія імі гавораць. Беларусаў, што размаўляюць па-свойму, намнога больш за дзесяць тысячаў чалавек, таму пра нас кіно здымаць ня будуць. Хоць колькасьць дзяцей, што вучацца ў беларускамоўных клясах, сёлета ўпала ніжэй за 30%.

Аркадзь Шанскі


Каментары

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам18

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

Найлепшым дворнікам Магілёва стаў цемнаскуры беларус з гвінейскімі каранямі7

Кефірны прадукт з бактэрыяй даўгалецця хутка з'явіцца ў магазінах Беларусі4

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў31

Трамп даў Ірану 48 гадзін на адкрыццё Армузскага праліва. І сказаў, што зробіць, калі яны не пагодзяцца30

Якія прафесіі штучны інтэлект хутка заменіць на 90%: вынікі новага даследавання20

Гурт BTS вярнуўся на сцэну. Вы маглі пра іх не чуць, а ў Сеул на гэты канцэрт з'ехалася 250 тысяч чалавек3

Іран выпусціў банкноту найбуйнейшага ў гісторыі краіны наміналу. Гэта ўсяго 7 даляраў па курсе1

19‑гадовая дзяўчына пайшла працаваць трактарысткай. Расказвае, як ёй5

Кучынскі — Кавалеўскаму: Адмаўляць заслугу Ціханоўскай, што пытанне палітвязняў у міжнародным парадку дня — ігнараваць відавочнае57

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам18

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць