Архіў

Сустрэча Навіцкі—Касьянаў

№ 21 (283), 7 чэрвеня месяца 2002 г.


сустрэча Навіцкі—Касьянаў

Плян па ілюзіях выкананы

Расея і Беларусь падпісалі “Плян сумесных дзеяньняў па ўвядзеньні адзінай грашовай адзінкі на пэрыяд 2001—2005 г.”. Згодна з назвай дакумэнту, яго рэалізацыя павінна была пачацца яшчэ летась. Вось гэтак “імпэтна” Беларусь інтэгруецца з Расеяй.

 

У пляне, падпісаным старшынямі ўрадаў дзьвюх краін Міхаілам Касьянавым і Генадзем Навіцкім, старшынём Цэнтрабанку Расеі Сяргеем Ігнацьевым і намесьнікам старшыні Нацыянальнага банку Беларусі Паўлам Калавурам, прадугледжваецца, што з 2005 г. расейскі рубель зробіцца законным плацежным сродкам на тэрыторыі Беларусі, а з 2008 г. зьявіцца нейкая адзіная валюта саюзнай дзяржавы. Аднак як менавіта дасягнуць валютнага аб’яднаньня, два саюзьнікі ўяўляюць па-рознаму. Наш Нацбанк дагэтуль лічыць непрымальным, каб толькі расейскі ЦБ атрымаў права на эмісію саюзнай валюты.

Менск прапаноўваў стварыць эмісійную раду, у якой Нацыянальны банк Беларусі меў бы свой голас. Нават прапаноўвалі разьмясьціць яе ў Смаленску — каб саюзныя грошы друкаваліся на расейскай тэрыторыі, але бліжэй да Менску. Расейскі Цэнтрабанк пра гэта нават чуць не хацеў, і адстаўка Віктара Герашчанкі ў гэтым сэнсе нічога не зьмяніла.

Дарэчы, меркавалася, што ў дзень падпісаньня “Пляну…” дзяржсакратар саюзнай дзяржавы Павел Барадзін, першы намесьнік міністра юстыцыі Расеі Юры Дзёмін і намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Леанід Козік прадставяць двум прэм’ерам праект канстытуцыйнага акту саюзнай дзяржавы. Аднак удзельнікі сустрэчы так нічога і ня ўбачылі.

Эканамічная інтэграцыя Расеі і Беларусі ідзе марудна. “Магчыма, і пасьля падпісанага сёньня пляну дзеяньняў у беларускіх улад застануцца ілюзіі, што адзінай валютай саюзнай дзяржавы зробіцца не расейскі рубель, а нейкая адмысловая грашовая адзінка”, — іранічна заўважае з гэтай нагоды ўплывовая расейская інтэрнэт-газэта “Газета.ru”.

Як ні сьмешна, такія ілюзіі сапраўды застаюцца.

Б.Т.


Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый67

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

Усе навіны →
Усе навіны

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму4

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі7

У малацэ ад «Малочнага свету» заўважылі чорны асадак на дне8

З’явіўся анлайн-даведнік па напісанні і вымаўленні назваў беларускіх населеных пунктаў4

Вынеслі жорсткі прысуд палітзняволенай мастачцы Аксане Шаляпінай4

Расійская неанацыстка, якая адсядзела 16 гадоў за забойства адваката і журналісткі: Ён напрошваўся сваімі поглядамі на чачэнскую кампанію17

Скандальныя катлеты з грузінскай крамы аказаліся сапраўды беларускімі. «Дзюбаў, лап і хвастоў» унутры не знайшлі5

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне14

У Баранавічах у снежні зацвіла шыпшына ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый67

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць