Улада99

Дабраліся да Магілёва

На Магілёўскім замчышчы аднавілася несанкцыянаванае будаўніцтва праваслаўнага храму. Археолягі ў шоку.

Без узгадненьня з археолягамі і іхнага нагляду на летапісным Магілёўскім замчышчы аднавілася будаўніцтва праваслаўнага храму.

Доктар гістарычных навук, выкладчык Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова Ігар Марзалюк назваў несанкцыянаванае будаўніцтва наўмысным зьнішчэньнем нацыянальнага помніку археалёгіі. Ён зьбіраецца падаваць у суд на дзеяньні праваслаўнага прыходу Сьвятых царскіх пакутнікаў і праведнікаў ХХ стагодзьдзя, які будуе храм.

Аднаўленьне будаўнічых работ на «Магіле льва», як яшчэ называюць Магілёўскае замчышча, пачалося за тыдзень да адкрыцьця афіцыйных урачыстасьцяў да 740 угодкаў Магілёва. У дзень адкрыцьця, 28 траўня, распачне працу міжнародная канфэрэнцыя «Магілёў: мінуўшчына і сучаснасьць». Яна будзе прысьвечана 430 угодкам наданьня Магілёву Магдэбурскага права.

Будаваць храм пачалі яшчэ ў 2002 годзе, але неўзабаве работы прыпынілася. Ад таго часу будаўнічая пляцоўка заставалася агароджаная.

Сёньня будаўнікі паглыбілі на два мэтры яміну пад фундамэнт, а культурны слой вывезьлі на сьметнік. Акрамя таго да месца будаўніцтва падводзяцца камунікацыі, працягласьць траншэй пад якія сягае 200 мэтраў.

Спроба грамадзкіх актывістаў на чале з Ігарам Марзалюком спыніць будаўніцтва выклікала абурэньне з боку прадстаўнікоў праваслаўнага прыходу Сьвятых царскіх пакутнікаў і праведнікаў ХХ стагодзьдзя. Грамадзкіх актывістаў ды журналістаў абражалі, пагражалі расправай з боку КДБ.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, на Магілёўскім замчышчы пабудуюць праваслаўны храм‑помнік пакутнікам і воінам, што загінулі за айчыну ў XX стагодзьдзі.

Радыё Свабода

Глядзі яшчэ:
На «Магіле льва» паставяць праваслаўную царкву

Каментары9

Цяпер чытаюць

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША5

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарка венесуэльскай апазіцыі перадала Трампу свой Нобелеўскі медаль7

Замест удару па Іране ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх чыноўнікаў8

У Беларусі пачалі рыхтавацца да кланавання хатніх жывёл3

Памёр Юрый Пышнік2

«Гэта мой асабісты выклік». Польскі гід водзіць экскурсіі па Варшаве на беларускай мове3

Вольга Севярынец: Салідарнасць была бясконцай, яе зацанілі нават гэбісты5

Пад Мінскам знялі на ВІДЭА, як курапаткі проста ў двары дома катаюцца з горкі3

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год66

На расійскай Камчатцы для перавозкі пасажыраў задзейнічалі аўтазакі ФОТА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША5

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць