Архіў

Садзяць, ня гледзячы на гальштукі

№ 29 (291), 2 жніўня 2002 г.

Садзяць,
ня гледзячы на гальштукі

У руках Леаніда Малахава — позва ў суд. Віна гэтага імпазантнага прадпрымальніка ў тым, што ён з калегамі зладзіў ля Камароўкі несанкцыянаваны пікет.

Прадпрымальнікі пратэставалі супраць рашэньня сталічных уладаў, якое абавязвае іх прымаць грошы толькі праз касавы апарат. Нягледзячы на тое што Канстытуцыйны суд прызнаў такое рашэньне супярэчным дэкрэту прэзыдэнта №12, яно застаецца ў сіле. Купляць касавыя апараты дорага. Прадпрымальнікі гэтага рабіць не хацелі, але давялося — інакш бы іх штрафавалі ці ўвогуле выкідалі з гандлёвых цэнтраў, якіх у Менску цяпер 27. Не хацелі ставіць апараты ня столькі з-за іх цаны, дрэннай якасьці, колькі з-за таго, што зь іх устаноўкай зьмяншаецца магчымасьць утойваньня свайго абароту ад падатковых органаў. Усе яны мусяць яшчэ паадкрываць рахункі ў банках. Але пры гэтым ніхто не здымае зь іх ранейшых “пабораў”. (У гандлёвым цэнтры “Паркінг”, ля якога адбываўся пікет, 1 кв.м гандлёвага месца каштуе для прадпрымальнікаў 7 даляраў у дзень).

А Менгарвыканкам увядзеньнем касавых апаратаў разьлічвае павялічыць падатковыя зыскі.

Хто тут мае рацыю, а хто круціць? Паводле бізантыйскай мэнтальнасьці, “праўда вышэйшая за закон”. Але праўда ў кожнага свая — і ў Малахава, і ў кіраўніка Менску Паўлава. А закон ёсьць закон. Хоць і прымаецца ён пад нечым ціскам. Частка прадпрымальнікаў дагэтуль гатовая адстойваць свае правы публічна, а не кабінэтна, хоць другі мэтад прыносіць відавочна болей карысьці.

Сустаршыня грамадзкага аб’яднаньня “Прыватная ўласнасьць”, кіраўнік менскай гарадзкой арганізацыі АГП Леанід Малахаў у суд зьявіўся. І атрымаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту “за арганізацыю несанкцыянаванага пікету”, згодна з пастановай судзьдзі Савецкага райсуду Натальлі Скугаровай. Сваю віну Л.Малахаў прызнаў часткова: несанкцыянаванае было хутчэй месца правядзеньня акцыі — Камароўка, тады як гарвыканкам дазволіў прадпрымальнікам пікетаваць Бангалор. Л.Малахаў абяцае пратэставаць далей. Пасьля таго, як адседзіць 10 начэй у кампаніі дробных хуліганаў і п’янтосаў.

Мікола Бугай, Алег Тачоны


Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшлі ўспаміны Івонкі Сурвілы пра вайну2

Прапагандыстка Шыбкоўская расказала пра свае пакуты — як «камарыны ўкус» аказаўся хваробай Лайма1

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць