Архіў

Міраслаў Адамчык: “Я на баку дзяржаўных інтарэсаў”

№ 32 (294), 30 жніўня 2002 г.

простая мова

Міраслаў Адамчык: “Я на баку дзяржаўных інтарэсаў”

У мінулым нумары “НН” мы надрукавалі інфармацыю, атрыманую з нашых крыніцаў у холдынгу, пра тое, што галоўная рэдактарка часопісу “Всемирная литература” Таіса Бондар сышла ў адстаўку, а в.а. галоўнага рэдактара прызначаны Міраслаў Адамчык. Мы зьвярнуліся па камэнтар да самога М.Адамчыка, які гэтым часам знаходзіцца ў Маскве.

Міраслаў Адамчык: Я быў запрошаны на сустрэчу зь Сяргеем Касьцянам. Гаворка ішла пра той цяжкі стан, у якім апынулася выдавецкая справа ў Беларусі. У прыватнасьці, абмяркоўваліся часопіс “Всемирная литература” і тыднёвік “ЛіМ”. Мяне зьдзівіла і ўзрадавала жаданьне спадара Касьцяна перавесьці “Всемирную литературу” на беларускую мову. У нас страшэнна бракуе добрых перакладаў клясычных твораў сусьветнай літаратуры, для ўключэньня іх у падручнікі і хрэстаматыі. Мне прапанавалі сур’ёзна падумаць над плянамі часопісу “Сусветная літаратура”, чым я і займаюся.

“НН”: Пра холдынг “Літаратура і мастацтва” выказваюцца розныя меркаваньні…

М.А.: Ня варта зьдзіўляцца рэформам, якія даўно насьпелі ў часопісах і ў Саюзе пісьменьнікаў. Крызыс непасрэдна адбіваўся і на выданьнях, якія юрыдычна належалі яму, хоць фінансаваньне мелі дзяржаўнае. У дадзенай сытуацыі я адназначна на баку дзяржаўных інтарэсаў. Непрыстойна атрымліваць дзярждатацыі і, мякка кажучы, ігнараваць дзяржаўную палітыку.

“НН”: А свабода творчасьці?

М.А.: У вольны ад працы час можна пазаймацца і свабоднай творчасьцю, толькі ў мяне амаль няма вольнага часу.

“НН”: Ці праўда, што Вашым намесьнікам будзе Максім Клімковіч, унук Міхася Клімковіча — аўтара дзяржаўнага гімну?

М.А.: А дзе вы бачылі, каб рэдактар прыходзіў у часопіс без каманды? Большасьць сваіх раманаў і п’ес я напісаў у суаўтарстве з Максімам, таму і пляны абмяркоўваю менавіта зь ім. Максім — выдатны прафэсіянал, які больш за 20 гадоў працуе ў дзяржаўных СМІ. Разам мы зрабілі не адзін часопіс, і, калі нам прапануюць ажыцьцявіць нашы пляны, мы іх зьдзейсьнім.


Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў11

Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Кучынскі: Частка Офіса Ціханоўскай будзе працаваць у Польшчы. Але дыпламатычная акрэдытацыя ў Літве захоўваецца5

Карова Вераніка навучылася часаць спіну швабрай5

Кляймо «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага выпаліў адзін з хірургаў у данецкай бальніцы18

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве4

Уіткаф абяцае Украіне пасля вайны эканамічны цуд5

Для аховы Мазырскага НПЗ паставілі расійскі ЗРК «Тор»23

У Беларусі абмежавалі для ўсіх мабільны інтэрнэт. 30 гігабайтаў на месяц на максімальнай хуткасці, а пасля абмежаванні18

Чым небяспечны папулярны флэшмоб, які завірусіўся ў сацсетках4

З Санкт-Пецярбурга запусцяць аўтобус у гарадскі пасёлак на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў11

Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць