Культура

На Глыбоччыне распачаўся фэстываль «Magnificat 2007»

20 чэрвеня у Глыбокае прыехалі арганізатары, члены журы і госці Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлевізійных праграм «Magnificat 2007», які праходзіць ужо ў трэці раз. Урачыстае адкрыццё фестывалю пройдзе сёньня, 21 чэрвеня ў Удзеле.

20 чэрвеня у Глыбокае прыехалі арганізатары, члены журы і госці Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлевізійных праграм «Magnificat 2007», які праходзіць ужо ў трэці раз.

Урачыстае адкрыццё фестывалю пройдзе сёньня, 21 чэрвеня ў Удзеле.

Мерапрыемствы фестывалю праходзяць у Глыбокім, а таксама ў вёсках Удзела і Мосар. Розныя канфесіі, розныя творчыя плыні аб’яднала ідэя евангелізацыі грамадства і падтрымкі агульначалавечых каштоўнасцяў сродкамі кіно і тэлебачання.

Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat» з’яўляецца аглядам прац беларускіх і замежных майстроў у галіне кіно і тэлебачання, скіраваных на евангелізацыю грамадства і падтрымку агульначалавечых каштоўнасцяў, створаных у розных хрысціянскіх традыцыях.

Заснавальнікамі першага ў гісторыі Беларусі каталіцкага фестывалю з’яўляюцца: Каталіцкая асацыяцыя для камунікацый «SIGNIS—Беларусь», незалежная студыя «Стопкадр», рэдакцыя рэлігійнага часопіса «Дыялог», а таксама Віцебская дыяцэзія Каталіцкага Касцёла. Фестываль праводзіцца пад патранажам Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Вялікую дапамогу арганізатарам аказвае выканаўчы камітэт Глыбоцкага раёна.

У фестывалі бяруць удзел каталіцкія, праваслаўныя і пратэстанцкія тэлевізійныя каналы і кінастудыі з 14 краін свету. На форуме прадстаўлены таксама свецкія творчыя аб’яднанні і асобныя дзеячы мастацтва. Такім чынам, мерапрыемства мае цалкам экуменічны характар, і адзіным крытэрыем для вызначэння пераможцаў з’яўляецца агульны ўзровень прадстаўленых прац.

Яшчэ пра фэстываль і праграма кінафэста

Catholic.by

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні3

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Гуляюць скрыншоты з Анжалікай Мельнікавай у трэнажорцы ў Мінску25

«Байсол» павялічыў суму экстраннага збору на патрэбы экс-палітзняволеных да 250 000 еўра. Амаль дзясятая частка ўжо сабраная11

«Я вельмі шчаслівая». Калегі звязаліся з Кацярынай Андрэевай

У Лукашэнкі заявілі, што ён кіраваўся прынцыпам гуманізму8

«Вялікая радасць і палёгка на сэрцы». Святлана Ціханоўская прывітала вызваленне палітвязняў5

Прэзідэнт Літвы пра гандаль палітвязнямі: «Гэта замкнёнае і вельмі заганнае кола»13

Спіс палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка — і дэпартаваных, і тых, хто застаецца ў Беларусі12

На свабодзе Марфа Рабкова1

На свабодзе Валянцін Стэфановіч1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні3

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць