Архіў

Народнае сьвята

№ 34 (296), 13 верасьня 2002 г.

Народнае сьвята

Сёлета палітычныя акцыі, прымеркаваныя да Дня беларускай вайсковай славы, былі амаль незаўважнымі. На мітынг-канцэрт, арганізаваны БНФ “Адраджэньне” на менскай плошчы Бангалор, сабралася каля сотні ўдзельнікаў. На мітынг каля Акадэміі навук, арганізаваны КХП-БНФ, — пад 70 чалавек. Імпрэзы, у якіх сьвяточны элемэнт пераважаў палітычны, мелі нашмат большую папулярнасьць.

Дзень беларускай вайсковай славы за апошнія 10 гадоў стаў сапраўдным сьвятам для тых грамадзянаў, у якіх жыве праўдзівы беларускі дух. Таму, нягледзячы на летаргію палітычных партый нацыянал-дэмакратычнае арыентацыі, сьвяточныя імпрэзы прайшлі па ўсёй краіне.

Так, у Горадні ўдзельнікі ўскладалі кветкі да мэмарыяльнай дошкі паўстанцам Касьцюшкі на Новым замку і зь бел-чырвона-белым сьцягам прайшлі да памятнага знаку “Пагоня на Грунвальд”, што ля Каложы.

У Заслаўі 8 верасьня якраз сканчаўся фэст сярэднявечнай культуры “Заслаўскі набат”. Ягонай аздобай сталіся як рыцарскія баі, так і выступ ансамблю “Госьціца” пад кіраўніцтвам Ларысы Сімаковіч. Гледачы пабачылі плястычныя кампазыцыі “Незваротнае”, “Алегорыі Правялебнай Панны”, а таксама фрагмэнты імшы “Гімны беларускага Сярэднявечча”. Вялікая рыцарская сеча (бугурт) інсцэнавала эпізод з грамадзянскай вайны ў ВКЛ паміж князямі Сьвідрыгайлам і Жыгімонтам, але гэта ўводзіла ў зман хіба толькі ўлады. Большая частка прысутных не хавала таго, што сабралася ў горад Рагнеды адзначыць Дзень беларускай вайсковай славы і перамогу пад Воршай. Было багата музыкі: Уладзімер Пузыня граў на хоруме — інструмэнце, які ён рэканструяваў паводле “Радзівілаўскага летапісу”, дзьмуў у дуду Зьміцер Сасноўскі, сьпяваў “Палац”. Таўкліся людзі й вакол выязной “экспазыцыі” Браслаўскага краязнаўчага музэю: тут можна было паесьці бліноў, сьпечаных пры табе ў старажытнай печы, купіць зробленыя на месцы гліняныя глякі й збаны.

Пад саму Воршу, на Крапівенскае поле, зьехаліся госьці зь Менску, Берасьця, Гомелю, Горадні, Магілёва, Крупак. Дзень беларускай вайсковай славы тут ладзіўся па прынцыпе народнага сьвята: без афіцыйных арганізатараў, спонсарскай падтрымкі, загадзя падрыхтаванай праграмы. На Крапівенскім полі не было афіцыйных прадстаўнікоў палітычных партыяў, але панаваў беларускі дух. Па-беларуску прымалі прысягу каля Крыжа памяці скаўты й “зубры”. Прамаўляў Уладзімер Арлоў, сьпявалі Андрэй Мельнікаў, Зьміцер Бартосік, Зьміцер Сідаровіч, Алесь Мухін-Рабянок, Андрэй Латушкін. Наведаў сьвята Барыс Хамайда — рэдактар віцебскай газэты “Выбар”, што, як напісана ў выходных зьвестках, выдаецца якраз на Крапівенскім полі. Дзеля таго самага поля пакінула сьвята ў Заслаўі Арына Вячорка, якая ўганаравала ўдзельнікаў аршанскай імпрэзы каронамі. Караліна Мацкевіч, што прыехала на бацькаўшчыну зь Вялікай Брытаніі, сьпявала песьні з рэпэртуару легендарнай “Майстроўні”.

Дзень беларускай вайсковай славы паступова пазбываецца флёру палітызаванага і “антырасейскага” сьвята. Ён робіцца разнастайным і насамрэч народным, захоўваючы пры гэтым свой патрыятычны характар.

Аркадзь Шанскі


Каментары

Цяпер чытаюць

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт3

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Пафасны і дужа дарагі рэстаран у Гродне трапіў у скандал праз карціны беларускай мастачкі14

Малітву за памерлага Мікіту Мелказёрава правядуць і ў Варшаве

Лукашэнка не прэтэндуе на больш чым дзясятак «Арэшнікаў»6

У Літве арыштавалі групу, якая дапамагала ваенпраму Расіі і Беларусі за еўрапейскія грошы. У ёй былі і беларусы2

У Гомелі асудзілі заснавальніка арт-вёскі і яшчэ траіх зняволеных па справе Гаюна

Арыштаваны гусляр «Старога Ольсы» Алесь Чумакоў4

Ціханоўская аддала 15 тысяч еўра ад Лукашэнкі на падтрымку палітвязняў9

Міністр абароны Літвы: Грошы ад транзіту беларускага калію праз Літву можна пералічваць Украіне15

Самаробныя бомбы і трэніроўкі на стрэльбішчы. Аўстралійская паліцыя раскрыла падрабязнасці нападу на Бондзі-Біч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт3

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць