Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»

Лукашэнку даецца 4-8 тыдняў на пераход да нэпу

Продажам "блакітных фішак" становішча не ўратуеш. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

У чыноўнікаў МЗС было досыць часу, каб адшліфаваць фармулёўкі заявы з нагоды страты прэфэрэнцыяў. Для айчынных спажыўцоў афіцыёзу сакрэт Палішынэля (дакладней, Мандэльсана:-) афішавалі акурат 21 чэрвеня.

Заява стрыманая. З акцэнтам на ўроне інтарэсам простых грамадзянаў. Без тае бравады, што дэманстравалася на высокім узроўні паўгоду таму, калі фактычна й было прынятае рашэньне Эўразьвязу: "Што мы такое страцілі? Ці то $100 млн., ці то $200 млн., гэта мы не заўважым. Гэта не запазычанасьць Расеі за газ ды нафту. Перажывем, абыдземся!".

Проціпастаўляць адныя страты іншым паводле вэктару наўрад ці лягічна. Бо з усіх бакоў у мінусе, і гэта сума з нарастаючым вынікам.

Дарэчы, што да сумы ўрону ад вылету з Абагуленай сыстэмы прэфэрэнцыяў, дык арытмэтыкай для першае клясы тут не абыдзешся. Калі мэханічна вылічыць, колькі складаюць 3% падвышэньня мыта, нібыта й сапраўды ня страшна. Але ж тут найболей пацягнуць ускосныя страты, якія будуць расьці сьнежным камяком, калі непрыемная гісторыя зацягнецца. Краіна з "чорнай меткай" — ня лепшы партнэр для заключэньня новых бізнэс-кантрактаў.

З апазыцыі (у шырокім сэнсе) на гэтым пытаньні пакуль што зрабіў сабе цалкам пісьменны піяр Аляксандар Ярашук. Заўважце: ён і ягоны БКДП прымусілі сябе паважаць. Зь ім сустракалася Пяткевіч, яго стараюцца не чапаць майстры бруднай прапаганды.

Між тым маглі б выявіць сябе і лідэры палітычнай апазыцыі. Во калі быў бы дарэчы адкрыты ліст наверх, напрыклад, ад Мілінкевіча! Вы, маўляў, зьмякчыце закон аб прафсаюзах ды выпусьціце Казуліна, а я, выкарыстоўваючы свае сувязі ў Эўропе, паклапачуся пра найхутчэйшае аднаўленьне статус-кво!

Як можна зразумець са слоў таго ж Ярашука, правадыры партыйнай апазыцыі ня рвуцца гуляць на гэтай паляне празь нюансы асабістых дачыненьняў. Дый увогуле вострыя хатнія праблемы (прэфэрэнцыі, ільготы, пытаньне АЭС і г.д.) адсоўваюць на потым (увосень ударым маршам па рэжыме!), затое палымяна дыскутуюць на міжпартыйных форумах у Маскве.

Дарэчы, наконт Масквы. Чарговы жорсткі аналітык ад Суздальцава. Каму цяжка адолець усе зыгзагі мэтафараў, верставыя слупы эпіграфаў ды плыні сарказму :-), адразу дакладаю пра сухую астачу.

Сэнс такі: надзеі беларускага боку на выратавальную сустрэчу з Пуціным разьвеяліся, з "асымэтрычным адказам" таксама ня сьвеціць. Масква працягвае трымаць на эканамічным кручку. Уваход у яшчэ болей жорсткае цэнавае поле 2008 году можа быць для беларускай эканомікі пагібельным.

Рэзюмэ: "У выпадку калі А.Лукашэнка наважыцца ісьці наперад без Масквы, цягам наступных 4-8 тыдняў беларускі прэзыдэнт мусіць вылучыць новую эканамічную палітыку (НЭП) для Беларусі, якая б забясьпечыла гістарычна імгненнае ўваходжаньне краіны ў рынкавы фармат дачыненьняў зь яе асноўным эканамічным партнэрам". Адлік пайшоў :-)

Канешне, наконт імгненнасьці, нават гістарычнай, ёсьць сумневы. Але несумненна тое, што высокае беларускае кіраўніцтва сёньня сапраўды заціснутае ў кут рынкавымі імпэратывамі. І адным продажам "блакітных фішак" становішча не ўратуеш.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

Антыперспірант: наносіць раніцай ці перад сном? Вось правільны адказ2

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна20

У Беларусь з Расіі спрабавалі ўвезці больш за тону біўняў мамантаў

У Польшчы сталі разганяць, што беларускія і ўкраінскія дактары давялі пацыента да смерці. Гэта аказалася фэйкам20

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі2

Украінскі дэпутат: Звяржэнне рэжыму ў Беларусі — найлепшая дапамога для Украіны. Але аўтарытарныя рэжымы зносяцца толькі крывёй, а не лозунгамі37

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць3

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць