Архіў

Аксана Новікава беларуская Навадворская

Фота Андрэя Лянкевіча

***

Жыхарка Менску прыватная прадпрымальніца Аксана Новікава была затрыманая раніцай 17 кастрычніка за распаўсюд антыпрэзыдэнцкіх улётак.Амаль суткі яна праседзела ў ізалятары і ўвечары 18 кастрычніка была выпушчаная пад падпіску пра нявыезд. Сьледчы пракуратуры Цэнтральнага раёну Максім Падзярэй распачаў крымінальную справу, зьвінаваціўшы А.Новікаву ў парушэньні артыкула 367 ч.2 КК (паклёп на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі). За гэта можна атрымаць абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 5 гадоў.

Фота Андрэя Лянкевіча

За апошнія месяцы паводле гэтага артыкула былі асуджаныя Павал Мажэйка, Мікола Маркевіч і Віктар Івашкевіч.

21 кастрычніка А.Новікава абскар­дзіла ў Менскай гарадзкой пракуратуры дзеяньні М.Падзярэя, які зьмясьціў спн.Аксану ў ізалятар, ведючы, што яна адна гадуе малую дачку (год і 5 месяцаў). Апроч таго, А.Новікава зьвярнулася ў суд Маскоўскага раёну з пратэстам супраць таго, што ў ізалятары яе даглядаў мужчына, а не жанчына. У судзе, паводле словаў спн.Аксаны, заяву прыняць адмовіліся: маўляў, ня іхная кампэтэнцыя.

Аксана Новікава толькі тры месяцы таму вярнулася з Францыі, дзе пражыла паўтара году. Тамсама нарадзіла дзіця. Ейная дачушка нават ня мае беларускага пасьведчаньня аб нараджэньні - толькі францускае. Кабета пасьпявае сама глядзець дзіця, даваць рады свайму бізнэсу (аптовыя пастаўкі харчовых прадуктаў) і “займацца палітыкай” - набіраць на друкарскай машынцы пад капірку ўлёткі, выстойваць ля Адміністрацыі прэзыдэнта, раздаючы іх супрацоўнікам, а цяпер во яшчэ - хадзіць па судох. Эмацыйныя праклямацыі А.Новікавай, якія нязьменна пачынаюцца словамі “Здравствуйте, уважаемые господа!”, нагадваюць дысыдэнцкія звароты савецкіх часоў. Улёткі рэзкія - яны вінавацяць А.Лукашэнку ў крымінальных злачынствах. А.Новікава бярэ на сябе функцыі пракурора і суда. Гэта відавочна парушае закон. Але спадарыня Аксана мае свой погляд на тактыку палітычнай барацьбы: “Хацелася прыцягнуць увагу грамадзтва да 367-га артыкула Крымінальнага кодэксу. Усё ж такі “lese-majeste”, “зьнявагі Яго каралеўскай Вялікасьці” - не зусім добры матыў для крымінальнага перасьледу. Так, магчыма, удасца дабіцца адмены гэтага артыкулу. Ці хаця б зрабіць так, як у Казахстане, - не прымяняць яго...”

“НН”: Гэта было прадуманае дзеяньне ці нейкі крок адчаю?

Аксана Новікава: Ніякага адчаю. Усё было прадумана, асэнсавана. Гэта ўжо трэцяя нашая акцыя. У кастрычніку мы ўжо двойчы прыходзілі пад рэзыдэнцыю прэзыдэнта і раздавалі там улёткі. І кожны раз усё сканчалася добра.

“НН”: Кажаце “нашая акцыя”. Вы ўваходзіце ў якую-небудзь партыю?

А.Н.: Не, у мяне ёсьць знаёмцы ў АГП, але гэтаксама ёсьць знаёмцы ў КХП-БНФ. Праўда, знаёмствам усё і абмяжоўваецца. Я хаджу на ўсе масавыя акцыі, але ні ў якую партыю не ўваходжу. У мяне ёсьць кола аднадумцаў. Мы ніколі не імкнуліся зарэгі­стравацца.

“НН”: Якой ідэяй кіруецца Ваша кола?

А.Н.: Савецкі Саюз разваліла прэса. Калі сталі паўсюдна гаварыць пра тое, што рабілася ў СССР, ён разваліўся. Калі будуць шырэй гаварыць пра тое, што робіцца ў нас, многія зразумеюць: быць супраць - ня так і страшна.

“НН”: Вашыя сябры будуць працягваць такія акцыі?

А.Н.: Ня ведаю - верагодна, будуць. Але безь мяне.

“НН”: Вы не зьбіраецеся зьяж­джаць зь Беларусі?

А.Н.: Я ж толькі-толькі з Францыі вярнулася...

“НН”: Вы ўжо выбралі адваката, які будзе Вас абараняць?

А.Н.: Не, на допыце ў мяне быў адвакат, якога паслала юрыдычная кансультацыя. Але пасьля таго я гаварыла з прадстаўнікамі і Беларускага Хельсынскага камітэту, і “Вясны-96”. Мне абяцалі дапамогу.

Гутарыў Аркадзь Шанскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях3

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях

Усе навіны →
Усе навіны

Мілінкевіч: Калі ў 2020 годзе ў беларусаў яшчэ быў геапалітычны выбар, то цяпер яго няма4

У Мінску з'явіцца спарткомплекс з выхадам да набярэжнай. Будаўнікі паказалі, што там цяпер

Прадалі сядзібу Хлюдзінскіх у Шумілінскім раёне

Блогера Пятрухіна не пусцілі на «Новую Беларусь» — у выніку ён вёў стрым з-пад будынка13

Фанаты Макса Каржа апанавалі Варшаву9

Ціханоўскі расказаў, што плануе рабіць падчас візіту ў ЗША і чым яму дапамог Пракоп'еў4

Ціханоўская: Нельга дапусціць, каб з Беларусі знялі санкцыі без вызвалення палітвязняў28

Зяленскі: Пазіцыя Расіі ніяк не змянілася4

Жыгар — Краўцову: Я табе асабіста аплачу квіток да Мінска, там і дамаўляйся з Лукашэнкам!62

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях3

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць