Архіў

Крыжы Мантэнэгра

Уладзімер Арлоў

Вужгарад

Здаецца, Поль Мішэль Фуко заўважыў, што падарожжа старыць стаўленьне да сябе, але малодзіць рэчы.

Ты зусім ня ўпэўнены наконт першага. А рэчы ў гэтай сэнтэнцыі замяніў бы на ўспаміны, якія любая твая вандроўка вызваляе сваімі вятрамі ад попелу забыцьця, каб зацягнуць цябе ў вір, дзе вастрэюць адчуваньні, бліскаюць новыя сюжэты й мроіцца, што паваротка дарогі можа стацца пераменаю самога лёсу...

Не пасьпявае аўтобус спыніцца на першым вужгарадзкім сьвятлафоры, як ты апынаешся ў зацішнай кавярні зь відам на сярэднявечны замак. Яго амаль затуляюць крутыя плечы таксіста, зь якім цябе, маладога беларускага літаратара, знаёмяць з захаваньнем, відаць, усіх правілаў шпіёнскай кансьпірацыі. Бо насамрэч гэта не таксіст, а біскуп забароненай і загнанай у падпольле Ўкраінскай грэка-каталіцкай царквы.

«Таксіст» настолькі таленавіта ўжыўся ў сваю афіцыйную ролю, што табе не адразу ўдаецца настроіцца на ўспрыманьне яго праўдзівае іпастасі. Дапамагае маладое віно, што ўладыка п’е зь ня меншай за цябе асалодай і ў працэсе пачосткі пачынае ўсё больш нагадваць рэдактара тваёй першай, яшчэ нявыдадзенай кніжкі Міхася Стральцова, які ўжо ня п’е нічога мацнейшага за мінэралку, але зь якім гэтаксама цікава маўчаць, адчуваючы ўдзячнасьць за чамусьці давераную мэтрам менавіта табе сваю мужчынскую таямніцу, магчыма, апошнюю ў ягоным жыцьці, дзе лік ідзе ўжо на месяцы...

(Друкуецца ў газэтным варыянце.)

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка10

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць44

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка10

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць