Нерухомасць

Беларусбанк працягнуў акцыю па крэдытах на новабудоўлі

У пачатку кастрычніка Беларусбанк абвясціў радасную навіну для тых, хто плануе купляць кватэру ў новабудоўлі. Цэлы месяц людзі маглі заключаць дамовы па зніжанай стаўцы.

У пятніцу стала вядома, што акцыя працягваецца да канца лістапада. Інфармацыю пацвердзілі ў кантакт-цэнтры банка, піша Onliner.by.

Нагадаем, што стаўка па крэдытах на куплю жылля, якое будуецца або гатовага ў забудоўшчыкаў, была зніжана з 16,65% да 13,75%. Скарыстацца шанцам можна было да 31 кастрычніка ўключна. Для тых, хто не паспеў узяць крэдыт за такі невялікі прамежак часу, акцыю працягнулі да 30 лістапада.

Прапанова дзейнічае ў рамках наступных крэдытных прадуктаў:

  • «Крэдыт на ўзвядзенне кватэры ў шматкватэрным жылым доме»;
  • «Іпатэка Экспрэс» на набыццё кватэры ці дома ў забудоўшчыкаў;
  • «Час будаваць» (ГП «Віцебскі ДСК», ААТ «Магілёўскі ДСК»);
  • «На набыццё кватэры ці дома ў забудоўшчыкаў».

Дарэчы, у кастрычніку яшчэ адзін банк вырашыў даць беларусам магчымасць больш выгадна набываць метры ў забудоўшчыкаў. Гаворка ідзе пра Белінвестбанк. Там стаўка па крэдытах на новабудоўлі знізілася з 15,5% да 14,9% гадавых, пры гэтым часовых рамак у прапановы няма.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць