Архіў

Краіна Пленэр

У графіка з Заслаўя Тацяны Ласкі, калі яна сказала, што будзе адпачываць на пленэры, суседка прастадушна спыталася: «А дзе гэта краіна такая?» Краіна Пленэр сёлета разьмясьцілася ў Бычках.

Вушача прапусьціла празь лябірынт завулкаў да Школьнай, 6, да дому з чырвонай цэглы на цяністым панадворку. Народны паэт Беларусі сустрэў нас радасна. Мабыць, анёлы падхапілі Рыгора Барадуліна, калі надоечы ноччу сарваўся ён з карказломнае лесьвіцы. Але, тым ня менш, ня змог ён паехаць з намі: балелі скабы і бок.

На знакамітым мэмарыяльным комплексе пайшлі пілігрымы-пленэраўцы на «Прарыў». Помнік, за ўзьвядзеньнем якога сачыў Пятро Машэраў, з пачварнаю скульптураю, успрымаецца цяпер ня больш як даніна часу. Куды болей уражваюць масянжовыя дошкі з імёнамі тых, хто загінуў, прарываючы фашыстоўскую блякаду. Ёсьць сярод іх і Быкавы.

Намёты пад бусьлянкаю

Лягер з намётаў у Бычках быў разьбіты пры хаце быкаўскай сваячкі Антаніны. Колісь у ёй месьцілася школка, у якой вучыўся і будучы клясык, а цяпер маладзенькія бусьляняты зьдзіўлена пазіралі са сваёй бусьлянкі — адкуль гэта панаехала столькі народу?!

Сталічная дэлегацыя прыбыла ня першаю. А таму пасьпяшаліся мы з арганізацыйнымі турботамі да Ады Райчонак, якая апекавалася пленэрам. Прымала яна сардэчна і толькі няўцямна пазірала на Аляксандра Родзіна з падмайстрам, якія, нібыта кагуляры ў чорных апранахах, доўжылі свой пэрманэнтны пэрформанс.

Гранітны падворак

«Філіял вушацкага музэю народнай славы імя У.Е.Лабанка. СЯДЗІБА-МУЗЭЙ Васіля Быкава». Такая шыльда прышрубаваная да навюткай, зь бярвеньня як звон, хаціны. Быкаў, аказваецца, філіял Лабанка?! Прызнаюся, не адразу згадаў, што апошні быў адным з арганізатараў партызаншчыны на Віцебшчыне, а потым — партыйна-дзяржаўным функцыянэрам. Дый азначэньне «сядзіба-музэй» як мінімум спрэчнае, бо адшукаць там аўтэнтыку досыць праблематычна. Ці павернецца ў якога гіда язык, каб заявіць: «У гэтай хаце нарадзіўся народны пісьменьнік Беларусі…» Але, мабыць, у традыцыях сёньняшняй бюракратыі — зрабіць «красіва». Маем што маем — сялянскі падворак, пасыпаны гранітным шчэбенем. Але ластаўкі дык і гняздо пасьпелі зьвіць пад вільчыкам.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Менск—Вушача—Бычкі—Менск

Уладзімер Сіўчыкаў

Фота Анатоля Клешчука

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Bad Bunny выйграў «Грэмі» за найлепшы альбом года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць