Архіў

Паверыць у сябе

«Дзень добры! Мабыць, вы ведаеце, што 17 кастрычніка адбудуцца выбары ў палату прадстаўнікоў нацыянальнага сходу.

Па вашай акрузе ад партыі N будзе вылучацца такі і такі. Цяпер трэба сабраць 1000 подпісаў, каб яго зарэгістравалі ў якасьці кандыдата. Для гэтага патрэбны вашы пашпартныя дадзеныя».

Гэтыя словы, паўтораныя шмат разоў, яшчэ надоўга застануцца ў памяці чальцоў ініцыятыўных груп. Ад кватэры да кватэры, ад адных дзьвярэй да другіх, ад дому да дому. Трэба дык трэба. Закон такі. Скардзіцца не выпадае. Ды я й не зьбіраюся. Ня гэта зьнясільвае больш за ўсё. А зусім іншае.

« Вы ведаеце, што адбудуцца выбары?» — «Так, мы ўжо падпісаліся».

«…Ад партыі…» — «Я ў гэтыя гульні не гуляю».

«Па вашай акрузе ад партыі будзе вылучацца…» — «Толькі ўлада яму патрэбна. Больш нічога. Нікому з гэтых ня веру».

У хрушчобе прыблізна ад 60 да 80 кватэр. Няхай будзе 70. Амаль у палове, няхай у траціне кватэр ці дома нікога ня будзе, ці проста не адамкнуць. I калі з рэшты атрымаеш 10 подпісаў — гэта вялікая перамога. Пяць таксама добра. Мо таму з задавальненьнем ідуць у шматпавярховікі. Хоць ня так заўважна тое, чаго заўважаць ня хочаш. Страшна.

Потым, калі трохі супакоішся па дарозе дадому, галаву пачынае сьвідраваць думка, ад якой адмахваешся як можаш. А мо сапраўды ўсё добра? Усіх усё задавальняе. Людзі працуюць, зарабляюць, не шукаюць лішніх прыгод, назьбіраюць трохі грошай ды зьезьдзяць адпачываць на мора, вяртаюцца задаволеныя й сьвежыя. Мо гэта я гультай, шукаю нечага, насамрэч нікому непатрэбнага? Прыдумаў сабе нейкіх ідэй пра дэмакратыю, пра Беларусь і бегаю зь імі, марную свой час, сваё жыцьцё зямное. Навошта, калі большасьці гэта ня трэба? Калі яны ў гэта ня вераць. У што ж яны вераць? Сум.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Андрэй Ананьеў, Гомель

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу6

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе4

«Праспект Нежалезнасці» Мікіты Найдзёнава: жар, нахабства і шмат любімага Мінска3

Новы сплаў металу змяняе форму крыла самалёта ў палёце2

Чаму ў школах не адмяняюць урокі ў моцныя маразы7

Траціна прададзеных у Мінску кватэр — даражэйшыя за 100 тысяч даляраў

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча30

Мужчына гуляў па Гомелі ў шортах у мінус 18!2

Мужчына купіў кватэру ў «дармаеда» — і заплаціў за камуналку па поўным тарыфе3

Як у апошнія дні з размахам пакалядавалі беларусы па ўсёй краіне ВІДЭА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу6

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць