Архіў

Прызнаньні беларускай Кандалізы

Перад выбарамі, як на Купальле, здараюцца цуды: у дварах загараюцца пасьля трохгадовага перапынку ліхтары, стыпэндыі растуць, як бульба на навіне, а жыхарам асобных рэгіёнаў прэзыдэнт дорыць газаправоды. У апошнім выпадку мы маем справу з камбінацыяй павышанай хітрасьці. Уявіце сабе, што вы плаціце 400 даляраў, і АТС праводзіць вам тэлефон. Пасьля чаго да вас у кватэру прыходзіць начальнік АТС, трасе вам руку і кажа: я ж абяцаў вам, што тэлефон прыйдзе ў кожны дом. Тэлефонная сувязь дарагая, але мы будзем працягваць забясьпечваць вас ёю, нягледзячы на стогны непрыяцеляў, і ніякай дэстабілізацыі не дапусьцім. Вось так і прэзыдэнт з газаправодам, пабудаваным за людзкія падаткі.

Маразмы множацца. Уявіце сабе, што Джордж Буш заклікаў кіраўнікоў уладных структураў ЗША «ня проста выйграць выбары, абраўшы 100 дэпутатаў сэнату ў першым туры, а камень на камені не пакінуць ад унутранай і зьнешняй апазыцыі». Як вы думаеце, каго б выклікала Лора Буш, пачуй яна такія словы?

У бездакорнай сыстэме кіраванай дэмакратыі ёсьць адзін маленькі недахоп: кожныя пяць гадоў мусяць адбывацца выбары. Іначай упадзе дэмакратычная шырма. Але пакуль адбываюцца выбары, датуль ёсьць небясьпека, што аднойчы людзі прагаласуюць супраць, і зьяўляюцца нягоднікі, якія маюць нахабства кінуць выклік блёку беспартыйных і ЛДПБ. Таму асобы, адказныя за законнасьць у краіне, пачынаюць загадзя атакаваць сыстэму незалежнага назіраньня. Правакацыя! — крычаць яны. — Калавур, таварышы! І што ж за правакацыю выявіла беларуская Кандаліза Райс? Аказваецца, кандыдаты рыхтуюць назіральнікаў за падлікам галасоў. Ах, нізкія! Яны не давяраюць нашай высокадухоўнай Лідзіі Ярмошынай.

«Відавочнае імкненьне забясьпечыць умовы, пры якіх апазыцыя зможа настойваць на паўторным падліку галасоў», — пачулі мы ад Генадзя Нявыгласа ў сераду. Цікава-цікава. Ад чаго ж гэта самая сумленная ўлада на сьвеце баіцца перападліку галасоў? Хай бы пералічылі, калі хочуць, хай бы па сьпісах пераправерылі працэнт удзелу. А то «палітолягі» — гэта так цяпер называецца на СТВ — «прагназуюць вельмі высокую яўку выбарцаў — ня менш за 90%».

Ужо і Расея падтрымала прэзыдэнта газам, і Амэрыка дабавіла яму 10% галасоў Актам пра дэмакратыю, а назіральнікаў ён усё адно баіцца, як чорт крыжа.

У 1984 годзе краіна штудыявала «Малую зямлю», стаяла ў чэргах па кілбасу, хавала Караткевіча, і хто мог падумаць, што студэнт-завочнік Горацкай сельгасакадэміі праз 20 гадоў будзе панаваць у Беларусі. Калі вам зусім скрушна, на чарговай палітінфармацыі паводле «Гістарычнага выбару Беларусі» думайце пра 2024 год.

Барыс Тумар

Каментары

Цяпер чытаюць

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская падтрымала народ Ірана: «Тыранія заўсёды падае»3

У 42 гады памёр гомельскі оперупаўнаважаны9

Расіяне ўпершыню выкарысталі ва Украіне ўдарны БПЛА «Герань-5»

Кіт Келаг пра Зяленскага: Ён жорсткі сукін сын14

Марына Золатава абнавіла фота профіля і расказала пра сябе ды тых, хто застаецца ў Гомелі7

«1418 дзён ганьбішча расейскай арміі». Працягласць вайны Расіі супраць Украіны зраўнялася з Вялікай Айчыннай вайной11

HBO выплаціць удаве беларуса Васіля Ігнаценкі 10 тысяч еўра за серыял «Чарнобыль»3

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства89

У Мінску з’явяцца два новыя каталіцкія храмы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць