Архіў

Хроніка супраціву

26 кастрычніка суд Жыткавіцкага раёну задаволіў пазоў Свабоднага прафсаюзу мэталістаў да адміністрацыі Жыткавіцкага маторабудаўнічага заводу (ЖМЗ): актывістку СПМ Раісу Плюшчакову незаконна звольнілі з прадпрыемства сёлета ўлетку. Па 100 тыс. руб. ёй заплаціць адміністрацыя ЖМЗ і прафсаюз заводу. 1 лістапада Беларускі кангрэс дэмпрафсаюзаў зьвярнуўся ў Вярхоўны суд з просьбай аднавіць Плюшчакову на працы. У Менску за ўдзел у акцыі 28 кастрычніка асуджаны Сяржук Мацкойць (15 с.), Ірына Патанава (3 с.). Прадстаўніцтва дабрачыннай карпарацыі «Каўнтэрпарт Інтэрнэшнл» у Беларусі зачынена 29 кастрычніка. Старшыню БСДП (НГ) Мікалая Статкевіча 29 кастрычніка, заміж каб выпусьціць пасьля арышту, сьпярша завезьлі ва ўправу сьледчага камітэту МУС па Менску — дапытвалі як сьведку акцый 18—20 кастрычніка. 67-гадовая пэнсіянэрка з Ваўкавыску Валянціна Салдатава 29 кастрычніка абвясьціла галадоўку: яна патрабуе перагледзець вынікі выбараў у Ваўкавыскай акрузе. Уначы з 30 на 31 кастрычніка абрабаваны офіс філій БНФ і БХК у Маладэчне — скрадзена аргтэхніка. 1 лістапада журналіст Павал Мажэйка быў асуджаны на 7 сутак за несанкцыянаваны пікет 4 кастрычніка; у залі суду ён абвясьціў галадоўку. 29 кастрычніка былі затрыманы ўдзельнікі таго ж пікету журналісты Наталя і Анатоль Макушыны. 1 лістапада суд не задаволіў скаргі адвакаткі Веры Страмкоўскай на незаконнае падаўжэньне тэрміну ўтрыманьня пад вартай Міхаіла Марыніча. У Сьвіслачы (Гарадзеншчына) 1 лістапада пачаўся суд над Віктарам Сазонавым, Сяргеем Мальчыкам, Вадзімам Саранчуковым, затрыманых падчас ушанаваньня памяці братоў Каліноўскіх. У Воранаве пэнсіянэр Юзаф Кірвель, абвінавачаны ў распаўсюдзе газэты «Тут і цяпер», атрымаў папярэджаньне ад адміністрацыйнай камісіі. Аксана Новікава 1 лістапада атрымала выклік у пашпартна-візавую службу Савецкага раёну Менску: там захоўваюцца дакумэнты на імя Ірыны Шынгаровай з фатаздымкам Новікавай. БАЖ 1 лістапада зьвярнуўся з адкрытым лістом да міністра інфармацыі Ўладзімера Русакевіча з просьбай адмяніць загад аб прыпыненьні выхаду «Местной газеты», галоўны рэдактар якой Андрэй Шантаровіч галадае ў знак пратэсту.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

АШ

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць