Архіў

Пакуль ёсьць «Крыжачок»

Пакуль у продажы ёсьць «Крыжачок» па 1 тыс. за 0,7 л, добрых зьмен у нашым жыцьці ніколі не адбудзецца.

Такія высновы мы з мужам зрабілі пасьля 17 кастрычніка. Я хадзіла на выбарчы ўчастак, і вялікая колькасьць п’яных твараў там кідалася ў вочы. А муж 17 кастрычніка дзяжурыў у прыёмным пакоі адной з бальніц, і, калі вярнуўся ранкам дахаты, першыя яго словы былі: «Ніякай фальсыфікацыі не было». Ен прыняў тады каля 30 хворых, сярод якіх было толькі некалькі «цьвярозых». Пры гэтым добрая частка зь іх «ужывала» на той момант ня першы дзень. Амаль усе яны ўжо з прыметамі духоўнай і інтэлектуальнай дэградацыі. За што і за каго ім галасаваць?

За апошнія 10 год беларускі народ пачаў катастрафічна сьпівацца. На маю думку, гэта адзін з галоўных адмоўных вынікаў 10-гадовай эпохі.

Прэзыдэнт вядзе здаровы лад жыцьця, ганяе шайбу, гарэлкі не ўжывае. Такі «станоўчы герой», узор для нацыі. Але яго электарат ціха п’е і дэградуе.

Кал пытаеш у хворага: «П’еш?» — самы часты адказ: «Як усе».

Я раблю выснову, што ўлада мэтанакіравана спойвае народ танным чарнілам, узрошчваючы сабе электарат. Калі б прэзыдэнт падпісаў дэкрэт аб «сухім законе», ён страціў бы значную частку таго электарату. Але трэба прымусіць уладу пачаць барацьбу з п’янствам.

Трэба распачынаць усебеларускі рух супраць п’янства, гімнам якога можна ўзяць песню «Зэту» «Танец сьмерці».

Ірына Чатырка, inbox.ru

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі19

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі

Усе навіны →
Усе навіны

Анжаліка Борыс дала інтэрв'ю прапагандыстам — пра тое, што ў Беларусі ўсё добра22

«Дачка падумала, што гэта аўчарка». Што вядома пра мядзведзяня, якое шастала раніцай па Віцебску

Кіраўнік МУС Літвы: Хутка адбудзецца сустрэча літоўскага і беларускага бакоў наконт кантрабанды9

У «Байсол» вярнулася дырэктарка, якая абвяшчала пра звальненне з-за дыкпікаў Стрыжака12

Дырэктар спартшколы ў Светлагорску краў грошы з бюджэту і забраў стыпендыю ў спартсменкі1

Прэм'ер Літвы: Мы чакаем першага кроку ад Мінска4

Сяргей Ціханоўскі: Я не маю дачынення да Офіса Ціханоўскай. Атмасферу ў Офісе цяжка назваць здаровай42

У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам «Сталічных» цукерак2

Наколькі закрытая мяжа з Літвой уплывае на дастаўку тавараў і колькі літоўскіх фур і прычэпаў насамрэч захрасла ў Беларусі?15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі19

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць