Архіў

Нельга прымаць звычаі традыцыйнага грамадзтва за сутнасьць ісламу

Артыкул «Другая душа Эўропы» ў «НН» №43 выклікае мноства пытаньняў.

Падбор фактаў пакідае ўражаньне антымусульманскага ўпярэджаньня: сарацыны, тэрарысты, робяць абразаньні і ня любяць эўрапейскай культуры, чужародны арганізм у целе Эўропы. Артыкул апэруе вельмі няпэўнымі тэрмінамі, што не дадае яму аб’ектыўнасьці. Што такое «мусульманскае грамадзтва»? Грамадзтвы, скажам, Босьніі, Самалі і Ірану адрозьніваюцца між сабой ня менш, чым «хрысьціянскія грамадзтвы» Беларусі і Балівіі. А ад такіх абагульненьняў патыхае каляніяльным арыенталізмам.

Ня варта прыпісваць эксцэсы, прычыны якіх палягаюць у традыцыйным грамадзтве, ісламу. Нельга прымаць звычаі традыцыйнага грамадзтва за сутнасьць рэлігіі!

Так званыя мусульмане Эўропы ня ёсьць адзінай супольнасьцю. Мусульманскае адзінства існуе ў галовах жменькі ідэалістаў-мусульманаў і мас-культуры Захаду. Няма гэтага адзінства і ніколі не было! У шыіцкім Іране лепш маўчыце, што вы суніт, а ў суніцкім вольным Курдыстане ня раю казаць курдзкім паліцыянтам пра свой шыізм. У Пакістане — яшчэ горай: гэта могуць быць вашы апошнія ў жыцьці словы.

Да абразаньня дзяўчынак іслам ня мае аніякага дачыненьня. Хіба толькі тое, што яно практыкуецца ў некаторых мусульманскіх краінах Афрыкі, дзе ёсьць складнікам традыцыйнае культуры. Але такі самы звычай адзначаецца і ў праваслаўнай Этыёпіі.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Сяргей Богдан, Тэгеран

Каментары

Цяпер чытаюць

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнога агракомплексу8

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнога агракомплексу

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску зносяць будынкі каля Валадаркі1

Пад Валожынам на продаж выставілі прыбіральню-шпакоўню. Просяць 2280 рублёў2

У Мінску сталі прадаваць «фіялетавы» хлеб. Ці сапраўды ён фіялетавы і які на смак?1

«Кватэра была захламленая». На пажары ў мінскай Курасоўшчыне загінуў чалавек

Сенатар Грэм назваў краіну, якую неўзабаве можа напаткаць лёс Венесуэлы15

Прызначаны галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе3

Лукашэнка: Мы не можам усё прапісаць у законах13

Схаладае да мінус 20°С

Трамп: У наступныя 30 дзён выбары ў Венесуэле немагчымыя — «спачатку мы павінны навесці парадак у краіне»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнога агракомплексу8

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнога агракомплексу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць