Архіў

Звышзадача белінтэлігенцыі

Пачынаючы са сьнежня, часопіс «ARCHE» будзе немагчыма набыць празь дзяржаўную сетку распаўсюду — у шапіках і крамах «Белсаюздруку» і «Белкнігі». Аб скасаваньні дамоваў Рэдакцыю папярэдзілі пасьля выхаду адмысловага «прэзыдэнцкага» нумару, у якім аналізавалася дзесяцігодка Аляксандра Лукашэнкі. Таму наша гутарка з галоўным рэдактарам «ARCHE» Валерам Булгакавым вымушана пачалася з актуальнага для Рэдакцыі пытаньня.

— Што «ARCHE» рабіцьме, каб не згубіць чытачоў ва ўмовах фактычнай забароны на распаўсюд?

— Добра, што «Белпошта» пакуль не даўмелася выдаліць нас з падпіснога каталёгу. Адчуваючы магчымыя санкцыі з боку дзяржавы за палітызацыю «ARCHE», мы стварылі спрыяльныя варункі для падпіскі: кошт часопісу праз падпіску ўсяго 2500. Дзеля справядлівасьці варта заўважыць, што нягледзячы на каманду зь «Белкнігі» выкінуць нас з кнігарняў, ня ўсе зь іх адмовіліся ад супрацоўніцтва з намі.

Гэта сьведчыць, што кіраўніцтва «Белкнігі» ня здольнае кантраляваць сваю імпэрыю. Увогуле, у Менску з набыцьцём «ARCHE» не павінна быць праблемаў, бо тут хапае й незалежных крамак.

— А ў Горадні ці Барысаве?

— Па краіне застанецца сетка прыватнага распаўсюду, гэта ўсе абласныя цэнтры плюс найбуйнейшыя раённыя. Нашым адказам «Белкнізе» зьяўляецца праграма рэгіянальных прэзэнтацыяў, неўзабаве адбудзецца сустрэча рэдакцыі са студэнтамі аднаго з унівэрсытэтаў, ня буду называць якога, каб не сарвалі. У Менску нас набываюць ня толькі менчукі, прыяжджаюць адусюль.

Сёньня экстрэмальная сытуацыя вакол «ARCHE» будзе індыкатарам здароўя незалежніцкай часткі беларускага грамадзтва, бо цяпер існаваньне любой культурніцкай ініцыятывы як ніколі залежыць ад грамадзкай падтрымкі, у тым ліку ў рэгіёнах. Улады радыкалізуюць такія асяродкі, якія склаліся, напрыклад, вакол «ARCHE», сваімі неразумнымі драконаўскімі рэпрэсіўнымі захадамі.

— Па-мойму, мы іншых захадаў і ня бачым. Беларуская культура пасьлядоўна й мэтанакіравана заганяецца ў падпольле.

— Нягледзячы на ўсе рэпрэсіі, дзяржава не дайшла да таго, каб дзеячаў беларускай культуры садзіць у турмы. Сёньня ніхто не забараняе выдаваць кніжкі, газэты, пісаць геніяльныя раманы й п’есы. Іншая справа, што дзейнасьць гэтая не санкцыянуецца дзяржавай альбо натыкаецца на яе халодную абыякавасьць.

Сёньня беларусы апынуліся ў такой самай сытуацыі, як палякі ў 1950-я гады. Ясна, што калі ня будзе нейкіх экстравагантных надзвычайных сытуацыяў, цяперашні рэжым праіснуе доўгі час. Польская інтэлігенцыя ў падобнай сытуацыі знайшла адзінае слушнае выйсьце — павялічвала культурны капітал нацыі. Напрыклад, толькі ў 1980-я гады ў drugim obegu, г.зн. у падпольлі, на грошы падпольнай «Салідарнасьці» было выдадзена больш за 10 тысяч кніжак, што ў немалой ступені й прывяло да мірнай перамогі дэмакратыі ў Польшчы.

Пры ўсёй сваёй паказной моцы беларускі рэжым мае адзін істотны недахоп — ён, як і рэжым савецкі, хранічна недаацэньвае культуру. Але Беларусь акурат належыць да той досыць рэдкай групы краінаў, дзе сама нацыя ўзьнікае ў выніку культурнай актыўнасьці. Магчыма, каб Францішак Багушэвіч ня выдаў двух сваіх геніяльных зборнікаў, праз сто гадоў Беларусь не атрымала б сваёй незалежнасьці. Прынамсі, прычынна-выніковыя сувязі паміж гэтымі дзьвюма падзеямі існуюць. І яшчэ адна звышзадача беларускай інтэлігенцыі — паказаць палітычнай адміністрацыі, што культура — гэта страшная палітычная сіла.

— Тады гэта ўжо не культура. Мне здаецца, што культура й палітыка — гэта своеасаблівыя антыподы, яны ня могуць супадаць. Палітыка займаецца надзённымі праблемамі, культура — тэмамі вечнымі.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Гутарыў Міхась Скобла

Паводле радыё «Свабода»

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях5

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, калі ў Мінску перастане смярдзець4

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты12

Лінгвістка і былая палітзняволеная Наталля Дуліна распавяла, як праходзіць яе адаптацыя пасля вызвалення3

Еўропа падтрымала адмову Украіны здаваць свае тэрыторыі Пуціну без ягоных саступак3

Полк Каліноўскага больш не бярэ ўдзелу ў штурмах. Чаму так?13

У Варшаве канцэрт Каржа пачынаецца са спазненнем ФОТЫ10

У Маладзечне на паркоўцы кіроўца «Лексуса» пераблытаў педалі і насмерць збіў жанчыну ВІДЭА2

«Прыйдзе час — лёд зноў трэсне, і нешта зноў будзе»5

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях5

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць