Архіў

ЗАТ «РБ»

Беларусь ператвараецца ў закрытае акцыянэрнае таварыства, дзе галоўная доля належыць аднаму акцыянэру, а грамадзяне застаюцца шараговымі супрацоўнікамі.

Гаспадарчы год-2004 прайшоў пад знакам дзяржавы. Сёлета не было аніводнай значнай падзеі ў эканоміцы, у якой дзяржава не адыгрывала б вядучай ролі.

Год пачаўся са скандалу. 1 студзеня «Газпром» спыніў пастаўкі газу для беларускіх спажыўцоў (хоць і працягваў транзыт на Захад). У ноч на 24 студзеня вэнтылі перакрылі незалежныя пастаўшчыкі «Ітэра» ды «Транснафта». У лютым «Газпром» спыніў нават транзыт, цалкам пазбавіўшы Беларусь блакітнага паліва. «Гэта акт тэрарызму!» — абурыўся Аляксандар Лукашэнка.

Урэшце, «Ітэра» ўзялася пакрыць патрэбы Беларусі ў газе. Але «газпромаўскі» кантракт падпісалі толькі ў чэрвені: пагадзіліся на цане на газ у 46,68 даляра за 1000 м3 ды транзытнай стаўцы, роўнай 0,75 даляра за 1000 «кубоў» на 100 км. «Белтрансгаз», галоўны аб’ект спрэчкі, так і застаўся ў беларускай уласнасьці.

Год скончыўся так сама, як і пачынаўся — газавымі перамовамі. Урэшце, «Газпром» змусіў Беларусь падпісаць кантракт на пастаўку газу ў Беларусь па старой цане 46,68 даляра за 1 тыс. кубамэтраў. Слова «змусіў» выкарыстаў віцэ-прэм’ер ураду Андрэй Кабякоў. Рэч у тым, што цана намінальна не зьмянілася, але, па сутнасьці, падвысілася праз пераход Беларусі ды Расеі на спагнаньне ўскосных падаткаў паводле прынцыпу краіны прызначэньня. Цяпер «газавы» ПДВ (18%) будзе спаганяць не Расея, а Беларусь са свайго ж «Белтрансгазу», з-за чаго цана на газ для нашых спажыўцоў можа пайсьці ўгару.

Навучаная «газаватам», Беларусь увесь год закупляла ў Расеі мазуту. Назапасілі столькі, што нават часова адмовіліся ад імпарту электраэнергіі, а выраб уласнай падвысілі на 21%. Узнавілі імпарт электрычнасьці толькі 1 кастрычніка. Калі ў 2003 г. мы імпартавалі 7 млрд кВт/гадз, дык у 2004 г. — толькі 4.

Пытаньні энэргетычнае бясьпекі і паслабленьня залежнасьці да паставак энэрганосьбітаў з Расеі перайшлі з парадку году 2004-га на 2005-ты.

Прадпрымальнікі — сіла

У лютым абвесьцілі галадоўку 30 прадпрымальнікаў віцебскіх рынкаў. Іх гандлёвыя кропкі загадалі перавесьці ў разрад крамаў, з патрэбай весьці адпаведную дакумэнтацыю, мець сэртыфікаты, набываць касавыя апараты. Неўзабаве цэлымі рынкамі падняліся на страйк прадпрымальнікі з Воршы, Гомелю, Горадні, Магілёву, Мар’інай Горкі, Менску, Пінску, Салігорску. Лукашэнка занепакоіўся ды загадаў «разабрацца». У Віцебск тэрмінова выехала дэлегацыя сталічных чыноўнікаў. Пасьля пэўных саступак і паслабленьняў галадоўка была спыненая. Але канфлікт канчаткова ня вычарпаны й дагэтуль.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"

Алесь Кудрыцкі

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі16

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

На Байкале спалілі пудзіла спевака Шамана, які палізаў на возеры лёд4

Юваль Ной Харары: Штучны інтэлект ператварыўся ў нож, які хутка будзе сам вырашаць, каго забіць30

Будаўнік з Магілёва расказаў, колькі зарабляе і чаму больш не хоча працаваць у Расіі9

«Эміграцыя — гэта рэпетыцыя смерці»18

«БелДжы» пашырае завод

Акцёр Купалаўскага тэатра пахваліўся, што ўжо 5 гадоў грае ў «Паўлінцы». Але напісаў з памылкай10

Да рэзідэнцыі Трампа спрабаваў прарвацца мужчына са стрэльбай. Яго застрэлілі2

ЗША ўпершыню за 46 гадоў выйгралі хакейны турнір Алімпіяды5

У які дзень самыя танныя авіяквіткі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі16

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць