Каля 70 акадэмікаў і сяброў-карэспандэнтаў НАН накіравалі кіраўніцтву краіны ліст. Яны нязгодныя з новым статутам Акадэміі, пратэстуюць супраць прызначэньня правадзейнымі сябрамі Агульнага сходу прадстаўнікоў улады, а таксама магчымасьці пазбаўленьня навуковых званьняў за розныя «праступкі». На іхную думку, гэта можа выкарыстоўвацца для палітычнага перасьледу.
Мука да цукру
З 1 сакавіка муку будуць прадаваць толькі ў крамах. Раней на базарах забаранялі прадаваць толькі цукар.
Пляцоўка пад АЭС
Навукоўцы працягваюць шукаць пляц пад атамную станцыю. Пра гэта заявіў у Менску акадэмік Пятро Віцязь. Ён зьняпраўдзіў вестку, што рашэньне аб будаўніцтве ўжо прынятае А.Лукашэнкам патаемна. Пра апошняе заявіў экс-дэпутат Уладзімер Парфяновіч, абапіраючыся на сакрэтную інфармацыю.
Астатнія навіны чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"
Каментары