Архіў

Апазыцыйны «Шчыт Айчыны»

У Кіеве прайшлі «камандна-штабныя вучэньні» грамадзянскай апазыцыі.

Група грамадзкіх аб’яднаньняў «Разам» праводзіла ў Кіеве з 28 сакавіка да 3 красавіка арганізацыйна-дзейнасную гульню «Распрацоўка пераможнай палітычнай стратэгіі для Беларусі: сцэніраваньне, праектаваньне і праграмаваньне». Ідэя гульні: сабраць разам розных людзей, каб яны пакінулі вонкі свае звыклыя грамадзкія ролі і зірнулі на сябе збоку, а ў выніку выпрацавалі праграму дзеяньняў. «Сапраўднымі лідэрамі грамадзтва могуць быць толькі непалітычныя асобы», — мяркуе арганізатар гульні Ўладзімер Мацкевіч.

«НН»: Каму і калі прыйшла ідэя правесьці такую гульню?

Уладзімер Мацкевіч: Пачалося ўcё ў сеціве. Перад кастрычніцкімі выбарамі й рэфэрэндумам на інтэрнэт-форумах склалася супольнасьць людзей, якія ўсьвядомілі немінучую паразу апазыцыі. Зь некаторымі зь іх у мяне завязалася актыўная перапіска. Паралельна з гэтым утварылася група прадстаўнікоў грамадзкіх аб’яднаньняў, якія вырашылі абмеркаваць свой удзел у будучых палітычных падзеях. Туды паклікалі мяне, а я прапанаваў правесьці такую гульню.

«НН»: Што яна зь сябе ўяўляла?

УМ: У пэўным сэнсе, гульню трэба разглядаць у тэрмінах вайсковых вучэньняў. Гэта штабныя гульні генэралаў. Гэта былі манэўры, якія праводзіла грамадзянская супольнасьць, каб праверыць сваю моц.

«НН»: І якія праблемы вы спрабавалі вырашыць?

УМ: У нашым грамадзтве ніхто ні з кім па-сапраўднаму не камунікуе. Усталяваць камунікацыю, зрабіць яе зьмястоўнай, доўгатэрміновай — гэта была адна з задачаў гульні. Па-другое, гэта праблема формы. У сучаснай Беларусі ўсе структуры не падобныя да сваіх прататыпаў. Мэдыі — гэта сродкі масавай прапаганды ды агітацыі, палітычныя партыі — маргінальныя грамадзкія арганізацыі, бізнэс — адміністратыўнае адгалінаваньне, якое задавальняе патрэбы чынавенства. Надаць форму, надаць камунікацыі зьмястоўнасьць і асэнсаванасьць — у гэтым быў сэнс гульні.

«НН»: Групу «Разам» называюць ці то новай палітычнай сілай, ці то будучай партыяй… Гэта слушна?

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Гутарыў Алесь Кудрыцкі

Каментары

Цяпер чытаюць

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў нізкі статус і напісаў прашэнне аб памілаванні3

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў нізкі статус і напісаў прашэнне аб памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка выявіла ў продажы смажаную рыбу з цвіллю

Ціханоўская сустрэлася з Бабарыкам і Калеснікавай28

Мінчук дзве гадзіны дыктаваў махлярам коды з СМС, а потым здзівіўся, што ўсе яго грошы спісаліся2

З’явілася відэа, як мінскія камунальнікі незвычайна абаранялі пешаходаў ад падзення ледзяшоў з дахаў дамоў2

Дальнабойшчыкі зарабляюць шмат, але калі ідуць на пенсію або па крэдыт, то выяўляецца, што не ўсё так радасна6

У Польшчы знайшлі сабаку, які згубіўся ў Беларусі. Здаецца, ён сам перайшоў мяжу па замерзлай рацэ2

Трамп заклікаў Украіну стаць больш згаворлівай10

«Жорсткі лофт». У «Мінск-Свет» здаюць студыю з голымі сценамі — людзі шакаваны цаной3

Пасажырскі цягнік уначы сутыкнуўся з дзікай жывёлай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў нізкі статус і напісаў прашэнне аб памілаванні3

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў нізкі статус і напісаў прашэнне аб памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць