Грамадства44

Зьбіраем подпісы для музыкаў

Культурніцкі накірунак дзейнасьці «Моладзі БНФ» абвясьціў пачатак акцыі па збору подпісаў пад зваротам да міністраў інфармацыі й культуры Беларусі з патрабаваньнямі спыніць перасьлед незалежных музыкаў ( гуртоў NRM, Drum Еcstasy, Нэйра Дзюбель, Памідорoff, Крама, Палац і інш.) па палітычных поглядах, ціск на кіраўніцтва камерцыйных радыёстанцыяў, якім негалосна забараняецца выкарыстоўваць у этэры кампазыцыі шэрагу беларускіх гуртоў і вольных выканаўцаў, з просьбаю пацьвердзіць або аспрэчыць існаваньне так званага «чорнага сьпісу» з вышэй узгаданых музыкаў, растлумачыць сытуацыю з забаронай дзейнасьці менскага клюбу «Арена».

За першы месяц працы ініцыятыўнай групы сабрана блізу 100 подпісаў неабыякавых да стану беларускамоўнай музыкі грамадзянаў рэспублікі.

Мэтай акцыі з’яўляецца інфармаваньне жыхароў Беларусі пра становішча, у якім апынулася большая частка незалежных музыкаў, што фактычна сыйшлі ў падпольле. Таксма ініцыятыўная група паспрабуе зьвярнуць увагу да існуючай праблемы вышэйшых абавязаных асобаў кіраўніцтва дзяржавы.

Усіх зацікаўленых заклікаем далучацца да грамадзянскае кампаніі праз сеціва svierb@gmail. com або проста прыходзіць да Ўправы БНФ і падпісвацца.

Поўны тэкст звароту ў хуткім часе будзе прадстаўлены на сайтах Моладзі БНФ і Паветра .

Блянк для збору подпісаў можна спампаваць на сэрвэры http://www.pavietra.org/load/11-1-0-11

Каментары4

Цяпер чытаюць

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША34

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Які адпачынак лепшы — адзін вялікі ці некалькі маленькіх? Навукоўцы далі адказ

Лідарка венесуэльскай апазіцыі перадала Трампу свой Нобелеўскі медаль7

Замест удару па Іране ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх чыноўнікаў8

У Беларусі пачалі рыхтавацца да кланавання хатніх жывёл3

Памёр Юрый Пышнік2

«Гэта мой асабісты выклік». Польскі гід водзіць экскурсіі па Варшаве на беларускай мове3

Вольга Севярынец: Салідарнасць была бясконцай, яе зацанілі нават гэбісты5

Пад Мінскам знялі на ВІДЭА, як курапаткі проста ў двары дома катаюцца з горкі3

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год66

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША34

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць