Грамадства

Моладзевыя актывісты апазыцыі арыштаваныя на 15 і 10 сутак

Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў арыштам двух моладзевых актывістаў Партыі БНФ: Алеся Каліту — на 15 сутак, Паўла Серадзенку — на 10. Партыйных актывістаў затрымалі спэцназаўцы 3 ліпеня і абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў арыштам двух моладзевых актывістаў Партыі БНФ: Алеся Каліту — на 15 сутак, Паўла Серадзенку — на 10. Партыйных актывістаў затрымалі спэцназаўцы 3 ліпеня і абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Адміністрацыйныя справы Алеся Каліты і Паўла Серадзенкі разглядала судзьдзя Тацяна Паўлючук. У кабінэт судзьдзі трапілі ня ўсе ахвотныя, якія ад 9 раніцы чакалі хлопцаў каля будынку суду (гэта былы будынак Коласаўскага ліцэю).

Першым судзілі Паўла Серадзенку. Ён заявіў, што 3 ліпеня быў у сядзібе Партыі БНФ, калі пачуў з вуліцы крыкі Насты Александровіч аб дапамозе. Павал апавёў, што паглядзеў у акно і ўбачыў, як невядомыя мужчыны цягнуць Насту ў машыну. Павал і Алесь Каліта пабеглі ратаваць дзяўчыну. У выніку хлопцаў саміх затрымалі. Іх адвезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну. Там на Паўла і Алеся склалі пратаколы, абвінаваціўшы іх у дробным хуліганстве. Ноч хлопцы правялі ў турме на вуліцы Акрэсьціна. У суд іх прывезьлі сёньня толькі ў 15 гадзінаў.

Сьведка з боку міліцыі спэцназавец Гвардзейцаў у судзе паведаміў, што з камітэту, якому яны падпарадкоўваліся, далі каманду затрымліваць маладых людзей, якія выходзяць з управы Партыі БНФ у іхны бок. Гвардзейцаў казаў, што спэцназаўцаў папярэдзілі аб тым, што маладыя людзі могуць мець пры сабе дыскі і агітацыйную літаратуру.

Судзьдзя Тацяна Паўлючук пакарала Паўла арыштам на 10 сутак. Яна патлумачыла, што да сьведчаньняў Насты Александровіч трэба ставіцца крытычна.

Наступным судзілі Алеся Каліту. Ён заявіў хадайніцтва, патрабуючы перакладчыка. На думку назіральнікаў, гэта раззлавала судзьдзю. Перакладчыка выклікалі, але Алеся пакаралі арыштам на максымальны тэрмін — 15 сутак арышту.

Алесь Каліта заявіў у судзе, што лічыць затрыманьне прэвэнтыўнай мерай і як доказ прывёў паказаньні спэцназаўца.

Хлопцаў адводзілі ў міліцэйскі «варанок» пад воплескі прысутных. Сябры незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» выказалі сваю салідарнасьць з моладзевымі актывістамі Партыі БНФ. Яны паведамілі «Свабодзе», што будуць ладзіць пікеты каля будынку турмы на вуліцы Акрэсьціна.


Павал Серадзенка — пад міліцэйскім канвоем

Наста Александровіч — чакаючы рашэньня ў судзе

Алесь Каліта — пасьля пакараньня арыштам

Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Каментары

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»40

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

Для аховы Мазырскага НПЗ паставілі расійскі ЗРК «Тор»23

У Беларусі абмежавалі для ўсіх мабільны інтэрнэт. 30 гігабайтаў на месяц на максімальнай хуткасці, а пасля абмежаванні17

Чым небяспечны папулярны флэшмоб, які завірусіўся ў сацсетках4

З Санкт-Пецярбурга запусцяць аўтобус у гарадскі пасёлак на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей3

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?4

За хабар затрымалі топ-менеджара аднаго з найбуйнейшых аграпрадпрыемстваў Гродзенскай вобласці3

Орбан — пакуль адзіны з лідараў у ЕС, хто пагадзіўся на членства ў Радзе міру Трампа2

Нявестка Бэкхэмаў. Што вядома пра Ніколу Пэльц, якая пасварылася з Дэвідам і Вікторыяй3

Максім з Гродна ў свае 16 гадоў стаў топавым грумерам Беларусі — вось яго гісторыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»40

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць