Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»11

Хватка Мядзьведзева :-)

Масква шкадуе, што не ўзьняла кошты на газ раней. Але дапускае "цікавыя варыянты". Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Вось вам пара лічбаў, каб лепей уявіць, які монстар гэны "Газпром". Першы віцэ-прэм'ер Мядзьведзеў (ён жа ачольвае раду дырэктараў кампаніі: тыпова расейскі сымбіёз!) зазначае ў сёньняшнім інтэрвію "Ведомостям", што зараз кошт газавай манаполіі складае 240-250 мільярдаў даляраў. А можа сягнуць і да трыльёну. Параўнайце: гадавы ВУП нашай сінявокай — каля 37 мільярдаў. Струшчаць і не падавяцца! :)

Што да газавых стасункаў зь Беларусьсю, то Мядзьведзеў шкадуе: дзесяць гадоў займаліся дабрачыннасьцю, а ў выніку нават слова добрага не пачулі! Трэ' было раней пераходзіць на рынкавыя дачыненьні. Маўляў, занадта шчодры быў дзядуля Ельцын. Ці занадта даверлівы што да салодкіх сьпеваў пра братнюю інтэграцыю.

Дарэчы, наконт гэтых заклінаньняў! "Мы ня мусім ужываць эканамічна не апраўданыя схемы нават дзеля такіх фундамэнтальных працэсаў, як інтэграцыя", — кажа маскоўскі ўрадовец з абоймы імаверных пераемнікаў Пуціна. Праўда, шматзначна кідае: "Канешне, мы можам дамаўляцца пра нейкія цікавыя варыянты супрацы, але ўвогуле трэба трымацца нармалёвага эканамічнага прагматызму".

Дадамо: нават пры "цікавых варыянтах супрацы" Крэмль пэўна ж будзе трымацца тога самага эканамічнага прагматызму. Сьвежы прыклад — умовы, якімі абстаўляецца іхні крэдыт. Дайце, маўляў, нашаму капіталу авалодаць вашым нафтахімам, прычым па лагодных коштах! Бадай што сінявокай лепей не апынацца ў "цікавым становішчы" :-)

Калі ж бяз жартаў, то Масква чарговы раз падкрэсьліла прывіднасьць спадзеваў тутэйшага начальства на вяртаньне прэфэрэнцый. Нават пад экзатычным соўсам "асымэтрычнага адказу" Амэрыцы. Паказальна, што расейскія чыны цьвердзяць пра магчымае разьмяшчэньне ракет толькі ў Калінінградзкай вобласьці. Пра Беларусь ні слова. То бок дамоўленасьцяў з "апошнім хаўрусьнікам" на сёньняшні дзень няма.

Карацей, 3 ліпеня можна было і не ўжываць столькі жалезнай рыторыкі. Ва ўсякім разе ў разьліку на Маскву. Хіба што дзеля разаграваньня ўласнага электарату :-)

Зь іншага боку, ад рынкавых цэнаў на энэрганосьбіты былая савецкая Прыбалтыка ня вымерла. Вунь сярэдні заробак у Літве ўжо пад 700 даляраў, а праз два гады перасягне цераз тысячу. Прычым кілбасы ў Вільні таньнейшыя і смачнейшыя :-)

Але ж айчынным вярхам той шлях не пад нос. Раней з высокіх трыбун дэкляравалася, што нас пекляць за саюз з Расеяй. Цяпер прагматычныя хлопцы кшталту Мядзьведзева той аргумэнт-мыліцу выбілі. Засталося казаць, што нас ня любяць за горды нораў ды бурны росквіт :-)

Каментары1

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць