Грамадства

Што вядома пра мужчыну, якога вінавацяць у падрыве аўто каля Цэнтральнага РУУС?

Днямі СК паведаміў, што затрымалі чалавека, які падарваў міліцэйскае аўто каля Цэнтральнага РУУС. Асобу тады не раскрылі, паказалі заблюраны твар. З некалькіх крыніц стала вядома, што арыштаваны — 45-гадовы Максім Селязнёў. Факт затрымання «Нашай Ніве» пацвердзілі яго знаёмыя. Расказваем падрабязнасці.

Селязнёў мінчук. Мае вышэйшую адукацыю. Мужчына ў разводзе.

Калісьці ён працаваў ахоўнікам, пасля будаўніком. Потым адкрыў ІП — ставіў помнікі на могілках. Апошні час быў беспрацоўным. 

Знаёмыя прыгадваюць, што Максім служыў тэрміновую службу ў адной з мінскіх часцей «спецназа».

Селязнёў жыў побач з Цэнтральным РУУСам — каля таго самага, дзе падарвалі аўто.

Як раней паведамляла міліцыя, здарэнне адбылося ў ноч з 7 на 8 студзеня недалёка ад будынка Цэнтральнага РУУС Мінска. Затрыманы мужчына раней не судзімы. За падрыў аўто заведзена крымінальная справа па артыкуле 289 (акт тэрарызму, учынены паўторна). 

Пазней следчыя дадалі, што той жа мужчына ноччу на 13 студзеня нібыта такім жа чынам пашкодзіў кіёск «Табакерка» і урну непадалёк ад дома 91 на Старавіленскім тракце.

«Выканаўца, імаверна, былы вайсковец». Эксперт разабраў відэа падрыву міліцэйскай машыны

МУС пацвердзіла падрыў міліцэйскага аўто каля РУУСа. Падазраванага затрымалі 

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі29

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома16

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне10

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША31

Цана на золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю1

Былога мужа Джыл Байдэн затрымалі за забойства цяперашняй жонкі

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію4

Трамп заявіў, што Пуцін «стрымаў абяцанне» не абстрэльваць украінскія гарады на працягу тыдня10

Парк імя Чалюскінцаў рыхтуецца да рэканструкцыі — пачынаецца грамадскае абмеркаванне6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі29

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць