Культура

Как смастерить и начать играть на дуде — белорусской волынке. 10 видеоуроков

10 відэаўрокаў ад майстра і дудара гурта «PAWA» Юрася Панкевіча з’явіліся ў вольным доступе ў сеціве.

Культурніцкая пляцоўка «Арт Сядзіба», Антон Сеткін, крамаSymbal.by і грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» прадстаўляюць 10 бясплатных відэаўрокаў ад вядомага беларускага майстра і дудара Юрася Панкевіча. У іх Юрась візуальна і на прыкладах паказвае працэс навучання ігры на беларускай дудзе.

«Калісьці я пачынаў з таго, што вучыўся рабіць дуду ў майстра Тодара Кашкурэвіча, — распавядае Юрась, які грае на дудзе вось ужо 13 гадоў. — Калі мы скончылі, Тодар паказаў мне проста ў майстэрні, што і як цяпер з ёй рабіць. Але ўжо дома ад радасці і хвалявання я не мог успомніць анічога з таго, што ён мне паказаў! Вось тады такі матэрыял быў бы мне вельмі дарэчы. Таму я лічу, што нашыя «Відэаўрокі» — гэта карысны дапаможнік для пачаткоўцаў!»

Як выбраць і настроіць дуду? Як узяць першую ноту, вывучыць мелодыю? Як упісаць дуду ў гурт і падстроіць падчас канцэртаў? І нават як вырабіць тросць для жалейкі і бурдона! Глядзіце 10 урокаў і знаходзьце адказы на ўсе гэтыя пытанні.

Здымкамі відэаўрокаў займалася каманда «Арт Сядзібы». Зміцер Афанасенка, які такім чынам праслухаў увесь курс дудара-пачаткоўца, зняўся ў бонусным відэа, дзе паспрабаваў узяць свае першыя ноты на дудзе (маленькі спойлер — у яго атрымалася!).

План заняткаў такі:

1. Выбар дуды

Беларускія дуды. Выбар паміж аднабурдоннай (лепельскай) дудой і дудой мацянкай (трохбурдоннай).

2. Настройка дуды

Настройка жалейкі. Настройка гукаў (бурдонаў). Падстройка тросці гука й карэкцыя тону гуку (бурдона).

3. Пачатковы занятак

Пастаноўка дудара. Трыманне дуды. Праверка мяшка дуды. Як надзьмуць мех? Як трымаць ціск паветра у меху. Бярэм першую ноту на дудзе.

4. Кварты, квінты й хваля на жалейцы

На пачатковым узроўні рэкамендуецца вучыцца граць на дудзе без бурдона. Практыкаванні для трэніроўкі й разыгрывання пальцаў рук.

5. Першая мелодыя на дудзе

Развучваем простую мелодыю на жалейцы. Мелодыя «Цяцерка». Як пачаць граць мелодыю? Як трымаць ціск? Як трымаць рытм?

6. Граем на дудзе з гукам

Падключаем да дуды бурдон. Вучымся трымаць ціск. Пачынаем мелодыю з найгрышу. Разыгрываем мелодыю «Зайграй жа мне, дударочку». Вучымся граць у адным рытме.

7. Як разыграць мелодыю у дударскай манеры і імправізацыі на дудзе

8. Выкарыстанне дуды у гуртах

Упісанне дуды ў гурт. Складанасці выкарыстання. Падстройка дуды падчас канцэртаў. Сцэнічная пастаноўка дудара.

9. Робім тросць для жалейкі

Выраб і настройка тросці для жалейкі.

10. Робім тросць для бурдона.

Выраб і настройка тросці для бурдона.

Комментарии

Сейчас читают

Стало известно об аресте популярной художницы Оксаны Шаляпиной6

Стало известно об аресте популярной художницы Оксаны Шаляпиной

Все новости →
Все новости

Белорусский бизнесмен, которого ищет Интерпол, открыл ресторан в Варшаве. Теперь с ним судятся бывшие подчиненные9

«Не спали всю ночь». Что происходит во дворе в Минске, где упал дрон8

Медведев пригрозил США войной после того, как Трамп сократил срок ультиматума Путину7

Гомельские милиционеры случайно добавили «экстремиста» в свой внутренний чат — что он там увидел5

Почему происходят трагедии с бывшими белорусскими воинами в мирной жизни? О самоубийстве добровольца в Гданьске и не только8

Спасатели весь вечер искали утонувшего рыбака в Мядельском районе. На следующий день он вернулся за лодкой

В элитном квартале в центре Минска предложили еще партию квартир. Цена квадратного метра впечатляет6

Успешный шеф-повар из Индии открыл ресторан на Комаровке1

Минобороны признало падение беспилотника на Минск9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стало известно об аресте популярной художницы Оксаны Шаляпиной6

Стало известно об аресте популярной художницы Оксаны Шаляпиной

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць