Культура

Грай, дудар! 10 бясплатных відэаўрокаў ад майстра Юрася Панкевіча ўжо ў сеціве

10 відэаўрокаў ад майстра і дудара гурта «PAWA» Юрася Панкевіча з’явіліся ў вольным доступе ў сеціве.

Культурніцкая пляцоўка «Арт Сядзіба», Антон Сеткін, крама Symbal.by і грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» прадстаўляюць 10 бясплатных відэаўрокаў ад вядомага беларускага майстра і дудара Юрася Панкевіча. У іх Юрась візуальна і на прыкладах паказвае працэс навучання ігры на беларускай дудзе.

«Калісьці я пачынаў з таго, што вучыўся рабіць дуду ў майстра Тодара Кашкурэвіча, — распавядае Юрась, які грае на дудзе вось ужо 13 гадоў. — Калі мы скончылі, Тодар паказаў мне проста ў майстэрні, што і як цяпер з ёй рабіць. Але ўжо дома ад радасці і хвалявання я не мог успомніць анічога з таго, што ён мне паказаў! Вось тады такі матэрыял быў бы мне вельмі дарэчы. Таму я лічу, што нашыя «Відэаўрокі» — гэта карысны дапаможнік для пачаткоўцаў!»

Як выбраць і настроіць дуду? Як узяць першую ноту, вывучыць мелодыю? Як упісаць дуду ў гурт і падстроіць падчас канцэртаў? І нават як вырабіць тросць для жалейкі і бурдона! Глядзіце 10 урокаў і знаходзьце адказы на ўсе гэтыя пытанні.

Здымкамі відэаўрокаў займалася каманда «Арт Сядзібы». Зміцер Афанасенка, які такім чынам праслухаў увесь курс дудара-пачаткоўца, зняўся ў бонусным відэа, дзе паспрабаваў узяць свае першыя ноты на дудзе (маленькі спойлер — у яго атрымалася!).

План заняткаў такі:

1. Выбар дуды

Беларускія дуды. Выбар паміж аднабурдоннай (лепельскай) дудой і дудой мацянкай (трохбурдоннай).

2. Настройка дуды

Настройка жалейкі. Настройка гукаў (бурдонаў). Падстройка тросці гука й карэкцыя тону гуку (бурдона).

3. Пачатковы занятак

Пастаноўка дудара. Трыманне дуды. Праверка мяшка дуды. Як надзьмуць мех? Як трымаць ціск паветра у меху. Бярэм першую ноту на дудзе.

4. Кварты, квінты й хваля на жалейцы

На пачатковым узроўні рэкамендуецца вучыцца граць на дудзе без бурдона. Практыкаванні для трэніроўкі й разыгрывання пальцаў рук.

5. Першая мелодыя на дудзе

Развучваем простую мелодыю на жалейцы. Мелодыя «Цяцерка». Як пачаць граць мелодыю? Як трымаць ціск? Як трымаць рытм?

6. Граем на дудзе з гукам

Падключаем да дуды бурдон. Вучымся трымаць ціск. Пачынаем мелодыю з найгрышу. Разыгрываем мелодыю «Зайграй жа мне, дударочку». Вучымся граць у адным рытме.

7. Як разыграць мелодыю у дударскай манеры і імправізацыі на дудзе

8. Выкарыстанне дуды у гуртах

Упісанне дуды ў гурт. Складанасці выкарыстання. Падстройка дуды падчас канцэртаў. Сцэнічная пастаноўка дудара.

9. Робім тросць для жалейкі

Выраб і настройка тросці для жалейкі.

10. Робім тросць для бурдона.

Выраб і настройка тросці для бурдона.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана3

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней23

Лукашэнка расказаў, што карова павінна стаяць у палацы і кожнаму неабходна «хоць па дзве баразёнкі» бульбы пасадзіць20

У Кіеве ўжо каля 100 пацярпелых падчас начнога ўдару1

Ізраіль забіў і новага кіраўніка Генштаба арміі Ірана. Ён займаў пасаду пару дзён7

У Мінску знікла пенсіянерка. Аказалася, што яна па просьбе «следчых» стала кур’ерам махляроў 

Якія банкі гатовы ўзяць у вас не самыя ідэальныя купюры

Што цяпер з архівам КДБ аб рэпрэсіях у БССР, які змаглі здабыць былыя сілавікі? Калі яго апублічаць?51

Беларускі піяніст узяў адразу тры прызы на конкурсе ў Валенсіі

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана3

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць