История88

Алесь Беляцкий: Как праздновали День Воли при СССР

Я ўжо пісаў, як першы раз адзначаў 25-га сакавіка ці не ў 1983-м (хаця можа гэта быў і 84-ы год) канспіратыўна, у лесе пад Мінскам. Сабралася тады там нацыянальна сведамая моладзь, чалавек з 15, пераважна з Майстроўні: Вінцук Вячорка, Сяргей Дубавец, Сяржук Сокалаў ды іншыя, каго ўжо і ня памятаю. Я спецыяльна прыехаў з Гомеля, дзе тады вучыўся. Спявалі песьні, узнялі бел-чырвона-белы сьцяг, выпілі па чарцы за незалежнасць, да якой тады было, здавалася, так далёка, як да Месяца. Але мы верылі, што гэты час надыйдзе. 

Парадкуючы зараз свае паперы, перачытаў ліст да мяне з Гародні ад аднае дзяўчыны-мастачкі, якая падпісала яго: Шыпшына. Ліст цікавы тым, што яна ў ім апісвае, як святкавалі ў Гародні 73-ю гадавіну БНР. Гэта быў 1991-ы год. Год, у якім 17 сакавіка камуністычныя ўлады правялі рэферэндум за захаваньне СССР. 83% грамадзянаў, якія жылі ў Беларусі тады выказаліся за захаванне СССР, 16% — за незалежнасць. А 26 снежня СССР ужо канчаткова разваліўся і Беларусь стала незалежнай краінай. Вось так тады хутка ішлі працэсы. Але вяртаемся ў сакавік 1991-га году. Гарадзенцы святкуюць 73-ю гадавіну БНР:

«Добры дзень, шаноўны спадар Алесь!

Дзякуй Вам за газеткі і за тое, што не забываецеся пра мяне, шэрую правінцыялку, якая нават дзясяткі не змагла ўнесьці на беларускае Адраджэнне пад 73-я ўгодкі з дня ўтварэння БНР, бо быў у мяне на той час як раз фінансавы крызіс…

14 сакавіка звязалася напрамую з нашай гарадзенскай «Паходняй». Перад рэферэндумам распаўсюджвала з хлопцамі ўлёткі (распаўсюдзіла за два з паловай дні з 17.00 да 20.00) 1500 улётак. КПССаўскія правакатары брахалі як сабакі! А таксама прадала №3-4 «Свабоду». Утаргавала для Фронту на 25 рублёў. Вось такая з мяне дапамога.

На 25 сакавіка пісала плакат (шрыфтамі):

«25 сакавіка — Дзень Волі!

У гэты дзень 73 гады таму Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выдала «Трэцюю Устаноўчую грамату», якая абвясьціла БНР незалежнай дзяржавай.

Незалежнасць Беларусі прызналі большасць краін свету. Напрацягу наступных 73 гадоў нас усімі сіламі прымушалі забыцца пра гэта. 

Мы патрабуем, каб 25 сакавіка святкаваўся ў Беларусі як Дзень Незалежнасці, як самы светлы дзень у гісторыі шматпакутнага беларускага народа.

25 сакавіка — Дзень Незалежнасці,

Дзень Волі,

Дзень Надзеі.

Жыве Беларусь!»

25 сакавіка таксама мне давялося дапамагчы ў гандлі нашым хлопцам газеткамі «Свабода», «Дзень Волі-91», «Беларускі калекцыянер». У мяне даход склаў (для агульнай скарбонкі) 20 рублёў з капейкамі.

Наша «мафія» ў той дзень ціха сабралася на Савецкай плошчы (plac Stefana Batorego, як называюць палякі), паспявалі крыху песні (былі хлопцы і з Беласточчыны): «Люблю наш край, старонку гэту», беларускі гімн «Мы выйдзем шчыльнымі радамі…», «Усё лятуць і лятуць тыя коні», песні Данчыка, Сокалава-Воюша… Як сабраліся, так і разышліся. Міліцыянты, праўда, пакручваліся ля нас: пахаджвалі ўзад-уперад з дубінкамі, але нікога не чапалі. Удалося нам сабраць прыкладна 20 подпісаў за тое, каб 25 сакавіка адзначалася як нацыянальнае свята беларусаў. Вось і ўсё.»

Комментарии8

Сейчас читают

Что за 17-летний стартапер, который вылил ушат лжи на Либера на радость белорусским спецслужбам16

Что за 17-летний стартапер, который вылил ушат лжи на Либера на радость белорусским спецслужбам

Все новости →
Все новости

В Офисе Тихановской работает преподаватель из Дании. Он рассказал, почему оставил комфортную жизнь и занялся белорусским делом27

Мелони и Макрон поссорились насчет Украины. Мерц старается их помирить5

Правый кандидат Симион неожиданно проиграл на выборах президента Румынии и уже признал поражение3

Как за год изменились цены на недвижимость в крупных городах. Столица не в лидерах роста

Фермеры жалуются: урожай будет небольшим. Таких частых заморозков не наблюдали последние 30 лет5

У Джо Байдена нашли рак в агрессивной форме3

В Польше на выборах во второй тур выходят мэр Варшавы Тшасковский и историк Навроцкий 32

Экзитполы в Румынии: Центрист Дан одерживает победу на выборах со значительным отрывом15

Программистка из Минска: Я зарабатываю 12 тысяч рублей в месяц. При этом практически весь домашний быт на мне12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Что за 17-летний стартапер, который вылил ушат лжи на Либера на радость белорусским спецслужбам16

Что за 17-летний стартапер, который вылил ушат лжи на Либера на радость белорусским спецслужбам

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць