Архіў

Адам Глёбус

1978—2005. Лось і крыж

Дудар Алесь Лось завёз у касьцёл крыж, той самы крыж, які мы разам зьнялі са сьцяны ў опсенскім соборы ў 1978 годзе. Тады касьцёл быў ператвораны ў склад будаўнічых матэрыялаў і ўгнаеньняў. Укрыжаваньне на тым складзе выглядала недарэчна. Вялікае, пад два мэтры, яно захоўвалася ў кватэры маіх бацькоў. У нас была дамоўленасьць, калі касьцёл вернецца да вернікаў, мы завязём крыж у Опсу. На пачатку 1990-х у касьцёле аднавіліся службы. Лось прыехаў да мяне на машыне, мы загрузілі крыж і накіраваліся ў Опсу. Мы зь Менску выехаць не пасьпелі, як аўтамабіль заглух. Алесь выклікаў аварыйную службу, а я вярнуўся дамоў. Лось доўгі час працаваў у Польшчы ды Нямеччыне, і мы ня бачыліся. Я ніколькі не сумняваўся, што крыж у Опсе. Алесь завёз крыж, але толькі праз два гады, пасьля таго, як забраў яго з дому маіх бацькоў. Ксёндз Мякіна вельмі ўзрадаваўся вяртаньню рэліквіі, бо ніводнай рэчы, ніводнага абраза опсенцы захаваць не змаглі. Вернікі нешта-нейкае захоўвалі па хатах, а калі ім вярнулі касьцёл, адразу ж папрыносілі ўсё касьцельнае ў сабор. Але прынесенае згарэла, і згарэла не выпадкова. Мясцовыя камсамольцы-пярэваратні, прынамсі, так іх назваў Мякіна, патрабавалі ад уладаў забраць касьцёл і зрабіць у ім дыскатэку. Улады муляліся. Беларускія ўлады заўсёды муляюцца. Тады пярэваратні-камсамольцы зрабілі напад на сабор. Уночы яны ўварваліся ў касьцёл, павыцягвалі на двор усё, што там было, і падпалілі. Чамусьці, Лася і Мякіну вельмі дзівіў сучасны вандалізм. На іх думку, наш час ня мусіць вызначацца падобнымі гвалтамі. Але я прытрымліваюся больш пэсымістычных поглядаў на чалавека. Адзінае, на чым мы сышліся: укрыжаваньне выратавана невыпадкова. Яно мусіць вісець каля ўваходу. Яго ня трэба паднаўляць і рэстаўраваць, каб вернікі бачылі, што культавыя рэчы таксама маюць свой лёс і таксама здатныя трываць і перажываць зьдзек і пакуты.

27.03.2005, 14:16

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры1

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

Пасажыры British Airways больш за 13 гадзін ляцелі з целам памерлай на борце жанчыны

Еўропа апынулася пад прыцэлам: іранскія ракеты паказалі нечаканую далёкасць19

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл2

У ізраільскіх Арадзе і Дзімоне — каля 200 пацярпелых у выніку трапляння іранскіх ракет10

Сёння ў Хатыні было ўсё кіраўніцтва. Лукашэнка не паехаў ФОТЫ28

Кацярына Андрэева: Адчуваю сябе дыназаўрам альбо іншапланецянінам, які зваліўся з Месяца на Зямлю і цяпер проста вучыцца хадзіць4

«Проста катастрофа». Прапагандыстка Сіманьян распавяла, што адно з яе дзяцей невылечна хворае16

26‑гадовую інтэрнэт-маркетолага асудзілі за палітыку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры1

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць