Архіў

Людка Сільнова

Залатая Горка

Залатая Горка

Трамвай ружовы, як трускалкі

(Што са сьцябліны — і да каўкі

Днём дачным, вольным, залатым!),

Імчыць: «Ты-тым, ты-тым, ты-тым».

І немінуча

Усё гэта:

Свабода, будучыня,

Лета.

Яно, гарачае, ляціць.

Зьвініць! Грукоча! Стракаціць!

І забірае з паплавоў

Чаканьня тых, хто быў гатоў…

На горку цягнецца

Трамвай.

Бывай, маркотны дзень,

Бывай!

Мы — тут,

Якая адгаворка:

Паўлета,

Залатая Горка…

Дождж у Менску

Гэты дождж, гэты кволы шоргат

Па цёпламу шклу, па блясе

Халодна-блакітнай. Горад

Аціхлы, прыбраны, ясны…

Я так люблю яго, неба!

Вуліцаў роўных аснову.

Як дарагое зрэб’е,

Што не заменіш новым.

Марожанае ля ГУМу

Будзённы ранак.

Роўна дзевяць.

Дзесь пераходы

Чорна зеўраць…

Мяне ля ГУМу

Асьцярожна

«Ражок» прымае

Для марожанага —

Празрысты брыль,

Нібыта з вафлі,

Каб пад зямлю

Ямчэй мы трапілі…

Я азірнуся

Засяроджана:

Натоўп у белым,

Як марожанае.

Цячэ для ранішняй

Малітвы

Уніз, у храм

Сьвятога Мітры.

Імкне свабоднай

Ручаінай —

Каб адрадзіцца,

А ня згінуць!..

Няма нам лепшага

Ў сусьвеце,

Як выйсьці зь цемры

Ў дзень і вецер!

І мне ляціць

З духмянай ліпы

Ў далонь

Букецік невялікі!

Інспэктар быў

Непатрывожаны

З даўжэзнай…

Палачкай марожанага.

Сябру

Спляці

З маім

Сваё слова —

І ўбачыш

Бітвы сьцягі!

Скажу сабе:

«Адмыслова!»

Шапну табе:

«Дарагі!»

Спляці

З маім

Сваё слова —

І ўбачыш

Неба з ільну…

Радзіма

Ня можа быць

«Новай».

Мы любім —

Абое! —

Адну.

«Тутэйшы»: вечнае

І зьліўся Блакітны зь сінім

Так лёгка, як не было

Ні шматабяцальнай сілы,

Ні тога, што зваў «сіло».

Я — знаю: яго згубіла

(Здагадка прыйшла наўпрост:

Я, пэўна, яго любіла)

Кашуля, што навырост...

Ён вырваўся — страшны, кволы,

Разьдзёрты надвое, голы.

Ужо скіраваны ўніз,

Крывёю прахаркаў: «Сыс!..»

Добрая раніца

Усё праходзіць

адчуваньне

няспраўджанасьці

і праз тое

памылак

у жыцьцёвым пляне, —

калі ўзыходзіць

залатое,

як першаіснасьць,

сонца ўраньні

над горадам

і над ракою…

2004—2005

Каментары

Цяпер чытаюць

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі5

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Кім была жонка Нікаласа Мадура? Яна не такая простая3

У Мінску кватэру без аздаблення хочуць здаць у арэнду за $990

У Беларусі сярод зімы заўважылі вужаку5

На трасе пад Дзяржынскам сутыкнуліся трактар і два аўтамабілі

«Гэты хлопец, відаць, падасланы — у яго боты начышчаныя»: Севярынец расказаў гісторыю з’яўлення Дашкевіча ў «Маладым фронце»36

«Я цяпер цалкам іншы чалавек». Пісьменніца Святлана Курс пра рак і сваю філасофію жыцця9

OpenAI плаціць сваім супрацоўнікам больш, чым любы буйны тэхналагічны стартап у гісторыі

Міністр эканомікі: ВУП Беларусі дасягнуў 88,6 млрд даляраў5

Аятала Алі Хаменэі плануе ўцячы з Ірана ў Маскву ў выпадку форс-мажору10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі5

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць