Архіў

Школьны базар

Нешта падгніла ў нашай роднай дыктатуры. Сёлета кабінэт міністраў вырашыў ня ўводзіць абавязковай школьнай формы.

Асабіста я па БТ бачыў як мінімум дзьве праграмы ў падтрымку ўніфікацыі школьных манатак, правільна, думаю, даўно пара «па шматлікіх просьбах працоўных увесьці стандарт школьнай формы: для хлопчыкаў — зялёныя пінжакі і чырвоныя штаны, для дзяўчынак — чырвоныя блюзкі ды зялёныя спаднічкі, плюс значок члена БРСМ». І раптам чытаю ў «Саўбелцы»: «Сёлета Мінадукацыі толькі рэкамэндавала вучням дзелавы стыль».

Гэта як жа зразумець, таварышы? Чарлі Мэнсан на сваім іміджы трансвэстыта зарабіў мільярд баксаў лавандоса. Хто скажа, што гэта не дзелавы стыль?

А што такое «рэкамэндаваць»? Прыгадайце, калі апошні раз якое-небудзь міністэрства нешта «рэкамэндавала» грамадзянам? Што замінала чыноўнікам адкінуць каронны трук: у адпаведнасьці з Дырэктывай надзяліць канкрэтнае атэлье або камбінат манапольным правам адзяваць вучняў дадзенай школы або рэгіёну. А каб не дапусьціць дэмпінгу з Кітаю або Ўкраіны, увесьці спэцыяльныя акцызныя маркі на ўсю намэнклятуру тэкстыльных вырабаў, уключаючы шкарпэткі і ніжнюю бялізну.

Ніколі не паверу, што праблема пераходу на адзіную форму завязана на грошах. У той жа «Саўбелцы» нейкі спэцыяліст сьцьвярджае, што праз асаблівасьці сынтэтыкі дзецям трэба набываць зімні і летні варыянты школьных касьцюмаў. Для любой беларускай сям’і двойчы на год мяняць гардэроб дзіцяці — як мазырскай «Славіі» зьліць чарговы матч.

Таму я прапаную сваю вэрсію: беларускія Макаранкі і Пэсталёцы ніяк ня могуць дасягнуць адзінага эстэтычнага пункту гледжаньня.

Стэнаграма паседжаньня Мінадукацыі аб школьнай форме, на маю думку, мусіла б выглядаць наступным чынам:

Міністар: Якія будуць прапановы?

Першы намесьнік: Прапаную стыль пад рэп: гэта самы антыбушаўскі фасон у сьвеце, хлопчыкі ў байках з капелюхамі і надпісамі на грудзях «Yankees, go home from Iraq». Дзяўчаты — у майтках-стрынгах, каб можна было прачытаць антыэўразьвязаўскае тату ніжэй сьпіны.

Другі намесьнік: «Я прапаную стандартны славянскі стыль, які б адлюстроўваў геапалітычны выбар дзяржавы. Дзяўчынкі ў какошніках і доўгіх па пяты сукенках — каб не было ніякіх сэксуальных намёкаў. Хлопчыкі — у белых кашулях са слуцкімі паясамі.

Міністар: мне падабаецца першая ідэя, другая — занадта нацыяналістычная. Аднак, каб перавесьці прадпрыемствы на вытворчасьць баек ды стрынгаў, патрэбны нейкі час. Давайце сёлета яшчэ паходзім у дзелавых касьцюмах.

А магчыма, міністры проста навучаны замежным вопытам. Нядаўна мой знаёмы прыехаў з Пхэньяну і кажа, што іхняя залатая моладзь, каб адрозьнівацца ад сваіх пагодкаў-плебэяў, узяла за моду насіць значак з выявай любімага Кім Чэн Іра на адвароце кашулі, а суседняя школа, каб адрозьнівацца ад тых мажораў, той жа самы значак вешае на іншае месца.

Каб у нас такога чаго ня выйшла з новай формай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА16

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску цэлую вуліцу накрыла «антрапагенным» снегам4

Улады Непала аб'явілі план ачысткі Эверэста ад смецця4

Бабарыка і Калеснікава прыехалі ў Германію. Іх сустрэў міністр замежных спраў32

Міністр сувязі паабяцаў за 5 гадоў павялічыць хуткасць мабільнага інтэрнэта ў 4 разы2

«Можна ўявіць, наколькі амаральнай асобай з'яўляецца стваральнік гэтага нялюдскага механізму»21

У Гдыні на тэрыторыі вайсковай часці затрымалі п'янага беларуса1

Ганне Лукашэнка далі прэмію «За духоўнае адраджэнне»13

Амерыканцы ўпершыню запрасілі на перамовы з украінцамі еўрапейцаў, катарца і турка4

У Чэрвеньскім раёне за 185 тысяч даляраў прадаюць сядзібу з 200‑гадовай гісторыяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА16

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць