Улада5050

Грамадзяне першага і другога гатунку: у міліцыю і КДБ будуць браць толькі членаў БРСМ

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 снежня на сустрэчы з першым сакратаром Цэнтральнага камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Ігарам Бузоўскім.

«Я не збіраюся ад каго-небудзь утойваць: мы падтрымліваем і будзем падтрымліваць наш саюз моладзі», — падкрэсліў Лукашэнка.

«Камусьці ён падабаецца, камусьці не падабаецца, але прыкладна паўмільёна чалавек сёння з’яўляюцца рэальнымі членамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, якія маюць членскія білеты і плацяць узносы.
І няхай гэта невялікія ўзносы, вялікія і не трэба, можа, цяпер, хто хоча больш дапамагчы, той дапаможа, справа не ва ўзносах, але гэта рэальная колькасць», — сказаў ён.

«Я працаваў у камсамоле ў савецкія часы і разумею, што не ўсё адназначна ў арганізацыі, бо гэта моладзь, і гэтым усё сказана. Моладзь ёсць моладзь», — адзначаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што БРСМ, як і арганізацыя «Белая Русь», — гэта рэзерв кадраў для рэжыму.

«У частцы Камітэта дзяржбяспекі, МУС, усіх праваахоўных органаў мы выйдзем на тое, што патрэбна будзе рэкамендацыя Саюза моладзі, каб працаваць на гэтай ніве, і таму ў гэтым плане будзе ўзмацняцца роля маладзёжнай арганізацыі», — сказаў ён.

Хоць беларуская Канстытуцыя забараняе дыскрымінацыю людзей па палітычных поглядах, правілы накшталт гэтага фактычна замацоўваюць падзел на грамадзян першага і другога гатунку.

Глядзі таксама: На кантракт у войска? Таксама толькі праз БРСМ

Каментары50

Цяпер чытаюць

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце7

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Усе навіны →
Усе навіны

Так пракаментаваў Алімпіяду, што давялося звольніцца. Бос італьянскага канала нарабіў памылак у эфіры1

У Замбіі восем месяцаў не могуць пахаваць былога прэзідэнта5

У рэанімацыі Мікалая Статкевіча тры тыдні кармілі праз трубку4

Акцыі EPAM абваліліся на 17% за адзін дзень13

Зяленскі: Украіна не прыме ультыматумаў ад Расіі3

Тэрмін працягласці гэтых збораў можа скласці да 60 сутак, час прыбыцця на зборы — да сутак7

Марына Адамовіч: Старыя коцікі нават праз пяць гадоў прызналі свайго гаспадара3

З Каардынацыйнай рады выйшаў Блок Пракоп’ева і Ягорава15

Ціханоўская: Калі мы хочам сапраўднага міру ў Еўропе — то мы павінны аслабіць Пуціна і яго паплечніка Лукашэнку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце7

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць