Грамадства2525

Адкрыўся «Замак» — найбуйнейшы гандлёвы цэнтр краіны — фоты

Лядовая пляцоўка, кінатэатр і атракцыёны запрацуюць праз год-два.

На сталічным праспекце Пераможцаў, насупраць новай рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы, пачаў працу найбуйнейшы гандлёвы цэнтр краіны «Замак».
Ён належыць кампаніі «Тытунь-Інвест» мільянера Паўла Тапузідзіса.

«Замак» мусіў быць здадзены сёлета яшчэ да 3 Ліпеня, але будаўнікі спазніліся амаль на паўгода. Сёння ягоныя дзверы нарэшце адчыніліся для купцоў.

У першы дзень працы гіпермаркета наведвальнікаў сустракаюць дзясяткі ахоўнікаў. «Фатаграфаваць нельга!» — папярэджваюць яны. Чаму?

«Карона» і так на першым месцы па колькасці крадзяжоў», —
прызнаецца ахоўнік.

Пакуль што запрацаваў толькі першы паверх будынка. На ім знаходзяцца прадуктовы гіпермаркет «Карона», крама тэхнікі «Карона-Тэхна» і некалькі дробных крамак. Дарэчы, час працы гандлёвага цэнтру — з 9.00 да 23.00. Для параўнання, «Карона» на Кальварыйскай адкрытая да 2-й гадзіны ночы.

Уверсе плануецца начны клуб з трыма барамі, казіно, рэстараны, кінатэатр з трох залаў, зала гульнявых аўтаматаў, атракцыёны і крытая лядовая пляцоўка.
Яны адкрыюцца ў 2013–2014 гадах, а пакуль што адбываюцца аўкцыёны, на якіх можна набыць сабе гандлёвае месца. Агулам «Замак» будзе мець 28 тысяч гандлёвых квадратных метраў. Для параўнання, ЦУМ меншы ўтрая.

Затое для наведвальнікаў ужо даступны шасціпавярховы паркінг на 2000 машын. Можна забрацца на самы верх і адтуль любавацца на прамысловыя краявіды сталіцы.
Паркінг адкрыты, таму ўзімку сагрэць аўтамабіль там не ўдасца.

Урачыстае адкрыццё адбудзецца пазней, 23 снежня.

Тады ж плануецца вечаровы святочны феерверк ад Тапузідзіса.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?2

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Ушакоў дапусціў вывад расійскіх войскаў з Данбаса7

«Міс Фінляндыя» страціла тытул пасля рэзананснага здымка9

Жыхарка Добруша атрымала гіганцкі рахунак за карыстанне газам — усё з-за мужа, з якім яна не жыве 30 гадоў

Украінцы контратакавалі пад Купянскам, расійскія войскі трапілі ў акружэнне6

Рутэ: Мы наступная цэль Расіі, і мы павінны быць гатовыя да вайны маштабаў той, якую перажылі нашы бабулі і дзядулі8

Польскі генерал: Калі толькі Расія нападзе на НАТА, на 300 кіламетраў у глыбіню яе будзе выпаленая зямля39

Усе квіткі на канцэрт Макса Каржа ў Бухарэсце прададзеныя4

Ліянэлю Мэсі ў Індыі заўтра адкрыюць статую

Шасцікласнік здзейсніў суіцыд у Гомелі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?2

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць