Вайна66

Ушакоў дапусціў вывад расійскіх войскаў з Данбаса

Памочнік прэзідэнта Расіі паведаміў, што на тэрыторыі Данбаса па выніках перамоваў аб міры можа не застацца ні расійскіх, ні ўкраінскіх войскаў. Парадак, паводле задумы Крамля, будуць забяспечваць Расгвардыя і расійская паліцыя. Такое заяву ён зрабіў у размове з «Коммерсантом», піша «Коммерсант».

Разбураны Славянск. Фота: Andre Luis Alves/Anadolu via Getty Image

Ушакоў падкрэсліў, што тэрыторыя Данбаса «раней ці пазней» пяройдзе пад поўны кантроль Расіі — «калі не перамоўным шляхам, дык ваенным». Паводле яго слоў, ад гэтага «будзе залежаць і ўсё астатняе».

«То бок спыненне агню можа наступіць толькі пасля вываду ўкраінскіх войскаў. А што там будзе потым — пра гэта можна, на маю думку, весці размову. Бо цалкам магчыма, што там не будзе непасрэдна войскаў, ні расійскіх, ні ўкраінскіх. Так, але будзе Расгвардыя, будзе наша паліцыя, будзе ўсё неабходнае для захавання парадку і арганізацыі жыцця», — сказаў ён.

Паводле слоў Ушакова, супраць вываду ўкраінскіх войскаў з Данбаса выступаў Уладзімір Зяленскі, і гэта было «адным з патрабаванняў, якія амерыканцы яму прад’яўляюць». «У любым выпадку, якім бы ні быў расклад, гэта тэрыторыя з’яўляецца тэрыторыяй Расійскай Федэрацыі, і яна будзе пад кіраваннем нашых адміністрацый, так што раней ці пазней», — дадаў ён.

Сваю заяву Ушакоў зрабіў пасля таго, як Уладзімір Зяленскі паведаміў, што ў межах перамоваў аб мірным плане ЗША абмяркоўваецца варыянт са «свабоднай эканамічнай зонай»: «Амерыканцы называюць гэта так, а рускія — «дэмілітарызаванай зонай»».

Паводле слоў Зяленскага, ЗША хочуць, каб украінскія вайскоўцы пакінулі падкантрольную ім тэрыторыю Данбаса, але прапануюць, што Расія не будзе прасоўвацца на гэтую тэрыторыю. Па словах самога Зяленскага, у такім выпадку справядліва спытаць, чаму, калі адзін бок адступае, то другі не адступае на аналагічную адлегласць.

Каментары6

  • Демилитаризатор
    12.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Янка
    12.12.2025
    Ушакоў забыўся пра "Народную міліцыю ДНР" і "Народную міліцыю ЛНР". Але ўсё роўна можа запхнуць свае хацелкі сабе ў ... ну вы зразумелі
  • Суетолог
    12.12.2025
    Довольно странные тексты оно озвучивает…ну да это их дело,персональное.

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных37

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных37

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць