Грамадства55

Журналісты СТВ і АНТ скардзяцца, што чыноўнікі не даюць каментары і інтэрв'ю

У незалежных СМІ час ад часу можна прачытаць, што той ці іншы высокі службовец адмовіўся даваць каментары. Высвятляецца, што ў дзяржаўных выданнях абсалютна аналагічныя праблемы. Накіпела ў карэспандэнткі СТВ Вольгі Петрачэўскай.

«Часам, каб атрымаць паўхвілінны каментар, патрэбна дамаўляцца тыдзень», — сказала журналістка.

Адзін з герояў сюжэта, карэспандэнт АНТ Дзмітрый Сеўчанка пагаджаецца, што таксама сутыкаўся з такім. Як прыклад расказаў пра спробу атрымаць каментар у Міністэрстве адукацыі ў сувязі з гібеллю школьнікаў у рэгіёнах.
«Нам сказалі, што ў Міністэрстве ёсць чыноўнікі, які можа каментаваць, але яго цяпер няма на месцы».

Потым журналістка тэлефануе ў Міністэрства ЖКГ, прэс-сакратар асабліва не гарыць жаданнем размаўляць, перанакіроўваючы да намесніка міністра Генадзя Трубілы. Маўляў, пішыце звароты, а вам адкажуць. «Пра якую аператыўнасць можа весціся гаворка?» — кажа аўтарка.

Зрэшты, на асабістым прыёме Трубіла прыняў здымачную групу СТВ, хоць не ведаў, што яго здымаюць скрытай камерай.

Старшыня Стаўбцоўскага райвыканкама Уладзімір Місько ўвогуле крычаў на СТВшнікаў: «Зачыніце дзверы». Прычым, патрабаванне сваё паўтарыў неаднакроць.

Журналістка робіць выснову, што мясцовы чыноўнік звыкся размаўляць з журналістамі толькі з прыемных нагод, а тут яго хацелі папытацца, чаму ў маленькай вёсцы няма вады і праблемай ніхто не збіраецца займацца.

Зрэшты, былі прадстаўленыя і прыклады добрай працы прэс-служб. Напрыклад, Міністэрства транспарту, а таксама Аляксандр Ластоўскі з мінскай міліцыі, якія заўсёды гатовыя даць каментар ці дапамагчы іншым чынам журналістам.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць