Крымінальную справу за збіванне пенсіянера ў міліцыі Ленінскага раёна спынілі
Крымінальная справа ў дачыненні да супрацоўнікаў Ленінскага РУУС Мінска, удзельнікаў інцыдэнту з вартаўніком аўтастаянкі Васілём Сарочыкам, спынена.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў, сабраныя доказы не пацвярджаюць учыненне падазронымі супрацоўнікамі міліцыі
У той жа час, адзначыў ён, «устаноўлены парушэнні міліцыянераміКрымінальна-працэсуальнага кодэкса пры правядзенні працэсуальных дзеянняў». Таму да іх прыменены меры дысцыплінарнага ўздзеяння.
Аб катаваннях у дачыненні да Сарочыка, вартаўніка аўтастаянкі, якая размешчана па вуліцы Малініна ў Мінску і належыць УП «Рамэн», паведаміла праваабарончая
Інцыдэнт адбыўся 14 лістапада.Паводле слоў Сарочыка, у пункт аховы аўтастаянкі прыйшлі два супрацоўнікі праваахоўных органаў, адзін з якіх быў у цывільным. Не прад’яўляючы дакументаў і нічога не тлумачачы, яны загадалі вартаўніку накіроўвацца ў Ленінскае РУУС. Каля гадзіны Сарочык знаходзіўся ў памяшканні дзяжурнай часці ўпраўлення, а затым яго адвялі на допыт. Пазней высветлілася, што допыт праводзіла оперупаўнаважаная Ленінскага РУУС Багданоўская Ж.П.
- Паводле слоў Сарочыка, оперупаўнаважаная надзела на яго наручнікі і стала збіваць, патрабуючы прызнацца ў крадзяжы надмагільных пліт, якія захоўваліся на тэрыторыі аўтастаянкі, а таксама саляркі і акумулятараў з машын. Акрамя таго, ад вартаўніка спрабавалі дабіцца прызнання аб тым, што ён перыядычна рабаваў кіёскі на рынку «Свелта».
- Пенсіянер паспрабаваў растлумачыць, што не ведае, пра што ідзе гаворка, але пасля гэтага пабоі толькі ўзмацніліся. Як сцвярджае Сарочык, яго білі нагамі і дубінкамі па галаве і целе, да збівання перыядычна падключаліся іншыя супрацоўнікі РУУС. Катаванні суправаджаліся нецэнзурнай лаянкай і пагрозамі забойства. Калі састарэлы чалавек губляў прытомнасць, яго прыводзілі ў прытомнасць, абліваючы халоднай вадой.
- Усё гэта доўжылася прыкладна шэсць гадзін, але ніякага прызнання ад Сарочыка міліцыянеры не атрымалі. У выніку ў дачыненні да яго склалі нейкі дакумент, які пенсіянер падпісаў, калі ўжо быў не ў стане яго прачытаць, і адпусцілі дамоў.
- З міліцыі Сарочык адправіўся ў
- У канцы лістапада з’явілася інфармацыя, што на Сарочыка пачаўся ціск з боку міліцыі. Яму тэлефанавалі прадстаўнікі Ленінскага РУУС, на аўтастаянцы, дзе ён працуе, спрабавалі пабываць некалькі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Праваабаронцы лічаць, што міліцыянеры хацелі прымірыцца з пенсіянерам.
- 12 снежня МУС і СК афіцыйна заявілі, што асноўная задача следства па справе аб перавышэнні ўлады супрацоўнікамі Ленінскага РУУС — «правядзенне незалежнага расследавання і ўстанаўленне ісціны». 13 снежня было аб’яўлена: следства прызнала падазронымі ва ўчыненні злачынства па ч. 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненае службовай асобай, якое яўна выходзіць за межы правоў і паўнамоцтваў, дадзеных па службе) чатырох службовых асоб Ленінскага РУУС сталіцы. На падставе арт. 223 і 224 КПК з удзелам пацярпелага 11 снежня былі праведзены працэдуры апазнання. Па іх выніках, а таксама на падставе іншых матэрыялаў крымінальнай справы следствам былі прынятыя працэсуальныя рашэнні аб прызнанні супрацоўнікаў міліцыі падазронымі. Мера стрымання ў дачыненні да іх не абіралася.
- У статусе падазроных знаходзіліся оперупаўнаважаны Жанна Багданоўская і трое
Каментары