Грамадства22

Акцыя 27 ліпеня ня будзе масавай

У аўторак заяўнікі мітынгу‑канцэрту на 27 ліпеня, 17-ыя ўгодкі прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце, правялі прэс‑канфэрэнцыю, каб адчытацца, як ідуць справы па падрыхтоўцы акцыі.

У аўторак заяўнікі мітынгу‑канцэрту на 27 ліпеня, 17-ыя ўгодкі прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце, правялі прэс‑канфэрэнцыю, каб адчытацца, як ідуць справы па падрыхтоўцы акцыі.

Нагадаем, што 5 ліпеня Віктар Івашкевіч і Ігар Рынкевіч падалі ў Менгарвыканкам заяўку аб правядзеньні мітынгу‑канцэрту на Бангалоры 27 ліпеня, але адказу ўсё яшчэ няма. Апошнім тэрмінам, калі Менгарвыканкам можа адказаць, зьяўляецца пятніца.

Уласна сьвяткаваньне 27 ліпеня пачнецца а 16:00 ля Чырвонага касьцёлу, дзе з дэпутатамі, якія 17 гадоў таму прынялі Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце, сустрэнецца моладзь. Праз гадзіну заплянаванае ўскладаньне кветак да помніку Янку Купалу, там жа адбудуцца традыцыйныя выступы пісьменьнікаў.

Кульмінацыяй адзначэньня ўгодак дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце стане мітынг‑канцэрт на Бангалоры, які пачнецца а 18:00. Ужо далі згоду на ўдзел у канцэрце гурты «Крама», «Нэйра Дзюбэль», «Таварыш Маўзэр», «PLAN», «Партызанская школа», а таксама Кася Камоцкая.

Акцыю будзе весьці моладзь, якая нарадзілася ўжо пасьля 1990 г. На думку арганізатараў, гэта будзе менавіта іхны позірк на беларускую незалежнасьць. У акцыі плянуюць узяць удзел шэраг незарэгістраваных моладзевых арганізацыяў «Малады фронт», «Моладзь БНФ», «Маладая Грамада», Ленінскі камуністычны саюз моладзі і іншыя.

Прадстаўнік АГП Ігар Шынкарык таксама нагадаў прысутным, што «Беларуская асацыяцыя маладых палітыкаў» сёлета будзе ладзіць штогадовы футбольны турнір памяці Генадзя Карпенкі, у якім возьмуць удзел прадстаўнікі палітычных партыяў, а таксама журналісты. 29 ліпеня АГП заплянавала па краіне распаўсюд улётак з тэкстам эўрапейскага пасланьня.

Адвакат Казуліна Ігар Рынкевіч, спаслаўшыся на сярэдзіну лета і масавыя адпачынкі, спрагназаваў, што акцыя ня будзе масавай. Ён лічыць, што 27 ліпеня на Бангалор прыйдзе каля тысячы чалавек. Аднак, ня ягоную думку, важная ня колькасьць людзей, а ўшанаваньне даты. Сам Рынкевіч паведаміў, што 27 ліпеня для яго яшчэ і асабістае сьвята, бо некалі ў гэты дзень ён ажаніўся. «Мы прыйдзем з жонкай на Бангалор адзначаць угодкі нашага вясельля», — паведаміў Рынкевіч.

Арганізатары кажуць, што акцыя адбудзецца ў любым выпадку, нават, калі ўлады не дадуць дазволу на яе правядзеньне. Праўда, у такім выпадку давядзецца абысьціся без музычнага суправаджэньня. Ігар Рынкевіч сказаў: «Калі нам адмовяць у дазволе, то ня факт, што мы пойдзем на Бангалор, у наша дэмакратычнае гета. Будзем разглядаць іншыя варыянты».

Зьміцер Панкавец

Фота Андрэя Лянкевіча

Каментары2

Цяпер чытаюць

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомы амерыканскі спартовец паведаміў, што ягоны новы сабака — клон старога

У Баранавічах у парку паставілі адпужвальнік для птушак. Але ён адпужвае таксама і людзей7

Міністр замежных спраў Літвы абмеркаваў беларускае пытанне з Джонам Коўлам10

Арына Сабаленка стала другой у гісторыі сусветнага жаночага тэнісу паводле памераў прызавых2

«Не магу праверыць, як мяне пераклалі». Алексіевіч адказала на крытыку за выказванне пра адмову ад рускай мовы54

Літва вырашыла яшчэ раз звярнуцца да беларускіх уладаў наконт пытання сваіх фураў18

«Прабачце ім, беларусы». Расіяне папрасілі прабачэння за растоўскую каманду КВЗ15

Чаму хамелеоны круцяць вачыма ва ўсе бакі? Навукоўцы растлумачылі таямніцу «фатаграфічнага» позірку1

«Нафіг візы. Я больш не буду ездзіць у краіны, якія не зацікаўленыя ў турыстах настолькі, што закрываюць межы»53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць