Беларускі трэнер узначаліў салідны футбольны клуб, які гуляе ў групавым раўндзе еўракубкаў
Беларускі спецыяліст Іван Маеўскі будзе выконваць абавязкі галоўнага трэнера славенскага «Цэле».

Былы паўабаронца зборнай Беларусі, які працуе памочнікам іспанца Альберта Рыеры, часова заменіць на гэтай пасадзе свайго начальніка, які найбліжэйшым часам узначаліць франкфурцкі «Айнтрахт», піша football.by.
Матч чэмпіянату Славеніі 1 лютага супраць «Марыбора» стане для Рыеры апошнім у ролі галоўнага трэнера каманды.
Пасля 18 тураў з 43 баламі «Цэле» ўпэўнена лідзіруе ў турнірнай табліцы, апярэджваючы на 12 балаў «Копер» і «Марыбор», якія ідуць другім і трэцім.
У гэтым сезоне «Цэле» гуляў у асноўным раўндзе Лігі канферэнцыі, фінішаваў 13‑м з 36 клубаў і ў плэй-оф згуляе з косаўскай «Дрытай».
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары