Культура

Арганізацыя «Беларусы Урала» пачала збор сродкаў на помнік Мулявіну

У Свярдлоўскай вобласці Расіі Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія «Беларусы Урала» пачала збор сродкаў на ўстаноўку ў Екацярынбургу помніка народнаму артысту СССР і Беларусі Уладзіміру Мулявіну.
Аб гэтым заявіў 10 студзеня ў Магілёве намеснік старшыні савета арганізацыі Павел Саенка, прадстаўляючы сваю кнігу «Беларусь — Расія: жывыя ніці роднасці».

«Цяпер стаіць пытанне выбару месца, а потым будзе конкурс і шырокі збор сродкаў. Мы ў дыяспары паціху пачынаем збіраць, але разумеем, што гэта няпростая задача», — сказаў Саенка.

Паводле яго слоў, ініцыятыва ўстаноўкі помніка Мулявіну зыходзіць ад «Беларусаў Урала» і беларускага пасольства ў Расіі, яе падтрымалі гарадскія ўлады.

Цяпер у Екацярынбургу на сцяне пяціпавярховага дома, дзе жыў Мулявін, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Саенка адзначыў, што дакладную суму, якая будзе неабходная на стварэнне і ўстаноўку помніка, будуць вызначаць яго аўтары. «Ёсць людзі, якія прыходзілі ў дыяспару і казалі, што ў іх ёсць напрацоўкі па помніку», — сказаў прадстаўнік беларускай арганізацыі на Урале. Аднак, паводле яго слоў, усё вырашыць конкурс на стварэнне помніка, які, магчыма, будзе аб’яўлены па ўсёй Расіі.

Павел Саенка выказаў меркаванне, што помнік ураджэнцу Екацярынбурга Уладзіміру Мулявіну з’явіцца ў горадзе ў 2014 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА6

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай ЖКГ абверглі чуткі пра смеццевы калапс у Мінску

Нямецкі стартап паспяхова правёў выпрабаванні гіпергукавой ракеты. Гэта ўраўнуе Еўропу з Расіяй8

Эксперымент наглядна паказаў, як лёгка надурыць чалавека праз штучны інтэлект6

Дызайнеры прапануюць выходзіць замуж у вясельных шлёпанцах — такую калекцыю выпусцілі ў Birkenstock3

Стала вядома, чаму ізраільская Arkia не стала лётаць у Мінск

Нарвежац Ёханэс Клеба стаў сяміразовым алімпійскім чэмпіёнам. Да рэкорда зусім блізка

У Мінску сталі выпускаць гарохавы маянэзны соус1

За год са стыхійных сметнікаў у мінскіх лясах вывезлі каля 1200 тон смецця1

У Польшчы расказалі падрабязнасці пра выкрытага шпіёна ў Міністэрстве абароны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА6

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць