12 студзеня ўвечары ў Савецкім раёне Гомеля каля шматпавярховага дома была знойдзена21-гадовая дзяўчына з траўмамі.
Пацярпелую на машыне хуткай дапамогі даставілі ў бальніцу, дзе яна неўзабаве памерла. Савецкі аддзел Следчага камітэта высвятляе абставіны трагедыі, праводзіць праверку і неабходныя дзеянні.
Сябар загінулай напісаў у сацыяльных сетках, што дзяўчына была ў яго ў гасцях і курыла каля акна. Ён у гэты час задрамаў, і не заўважыў, што здарылася. Затым адчуў холад ад адкрытага акна, і ўбачыў яе ўнізе, на зямлі.
Загінулай быў 21 год. Нядаўна, у канцы снежні, яна паступіла вучыцца завочна ў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары