Здарэнні

Віцебскі УКБ згубіў паўмільярда на прыватным кантракце

Следчы камітэт распачаў новую крымінальную справу па будаўнічых справах КУП «УКБ Віцебскага аблвыканкама».

Крымінальная справа заведзена па матэрыялах Упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (УБЭП) УУС віцебскага аблвыканкама. Дырэктару прыватнага будаўнічага прадпрыемства ТАА «Саната-Буд» інкрымінуецца здзяйсненне злачынства па ч.6 арт.16, ч.3 арт.426 Крымінальнага кодэкса Беларусі (пасобніцтва ў перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў). Дадзены артыкул прадугледжвае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Паводле дадзеных следства, падазраваны ў 2008 годзе аказаў дапамогу адной са службовых асоб КУП «УСК Віцебскага аблвыканкама» ў здзяйсненні супрацьпраўных дзеянняў, у выніку чаго прадпрыемству быў нанесены ўрон у памеры больш за 460 мільёнаў рублёў.

Цікава, што ў сакавіку 2012 года пракуратурай Мінскага ў дачыненні да дырэктара ТАА «Саната-буд» ужо была заведзена крымінальная справа.
Яму інкрымінавалася здзяйсненне злачынства па ч.4 арт.210 Крымінальнага кодэкса Беларусі (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі). Паводле дадзеных пракуратуры, падазраваны ў лістападзе-снежні 2010 года, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, здзейсніў крадзеж 235 млн рублёў.

Нагадаем таксама, што год таму Следчы камітэт па матэрыялах усё таго ж УБЭП УУС Віцебскага аблвыканкама завёў крымінальную справу ў дачыненні да былога дырэктара КУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Віцебскага аблвыканкама».

Паводле звестак УУС Віцебскага аблвыканкама, падазраваны даў указанне аб складанні і падпісанні фіктыўных актаў выкананых работ, у якіх былі завышаныя аб’ёмы кошце пры падрыхтоўцы да летняга сезону аднаго з дзіцячых лагераў вобласці. Пры гэтым грошы на рамонт лагера накіроўваліся па прэзідэнцкай праграме «Дзеці Беларусі».

Паводле падлікаў аператыўных службаў, шкода дзяржаўнаму бюджэту ад дадзеных дзеянняў склала больш за 1 мільярд рублёў.

Дзеянні былога дырэктара былі кваліфікаваныя па ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэкса Беларусі (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі).

Звязаны ўсе гэтыя справы паміж сабой пакуль не тлумачыцца. Але відавочна, што яны сталі вынікам ўзаемадзеяння паміж сабой шматлікіх праваахоўных органаў Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі добраахвотнік збіраецца адкрыць у Кіеве рэстаран3

Рыбакі знайшлі на Бярэзіне дзіўную палонку, побач ляжаў ледабур2

Венгрыя цісне на ЕС адмяніць пошліны на беларускія ўгнаенні2

«Прывязалі да турніка, галаву абматалі скотчам». Блізкія вайскоўцаў у «ДНР» паскардзіліся на катаванні 10

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць