Эканоміка1414

Літоўцы і палякі ламануліся запраўляцца ў Беларусь. Вось колькі на гэтым можна зэканоміць

Праз вайну ў Іране, якая выклікала нафтавы крызіс, цэны на паліва ў суседніх краінах ЕС узляцелі. Асабліва прыкметна падаражэла дызельнае паліва.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Літва — ужо 2 еўра за літр дызеля

Дызель у Літве каштуе ўжо па 2 еўра за літр (каля 6,72 рубля). У Беларусі — 2,6 рубля, ці каля 80 еўрацэнтаў па цяперашнім курсе. Такім чынам, розніца на адным літры складае 1,2 еўра.

Праз гэта паездкі па паліва з Літвы ў Беларусь сталі больш выгаднымі, чым да нафтавага крызісу, калі дызельнае паліва ў Літве каштавала 1,5—1,6 еўра за літр.

Груба кажучы, уласнік Passat B4 з бакам на 100 літраў можа заліць поўны бак у Беларусі за 80 еўра замест 200 еўра ў Літве.

Але агулам сярод легкавых аўто такі аб'ём сустракаецца рэдка. Таму звычайна размова ідзе пра 60—90 літраў.

У выпадку з сярэднестатыстычным бакам на 70 літраў эканомія складае каля 85 еўра.

Праўда, гэта без уліку выдаткаў на аплату пошліны на выезд і рэгістрацыю ў электроннай чарзе (пад 70 рублёў, ці каля 20 еўра). З улікам страхоўкі і выдаткаў на дарогу з 85 еўра застанецца каля 50—55 еўра. 

Але жыхары прыгранічча, якія ўсё яшчэ маюць ва ўласнасці нейкі Passat B4 ці Audi A6 C4, на запраўцы ў Беларусі могуць зэканоміць каля 80—85 еўра.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Гродзенская праўда»

Уласнікам бензінавых аўто ехаць з Літвы ў Беларусь па паліва менш выгадна, бо бензін у Літве каштуе каля 1,7 еўра за літр.

Аднак, калі машына мае яшчэ і газавую ўстаноўку, то агульная эканомія будзе больш адчувальная, бо газ у Беларусі таксама каштуе значна танней — каля 40 еўрацэнтаў супраць 0,75 еўра ў Літве.

А што ў Польшчы?

У Польшчы паліва каштуе крыху танней, чым у Літве. Літр дызпаліва там пад 8 злотых (каля 1,85 еўра). То-бок розніца з Беларуссю атрымліваецца каля 1—1,05 еўра на літры.

Але меншая розніца ў цане кампенсуецца тым, што, у адрозненне ад Літвы, у Польшчу можна ехаць з дадатковымі 10 літрамі паліва ў каністры.

Таму паляк на запраўцы поўнага бака ў Беларусі таксама можа зэканоміць не адзін дзясятак еўра.

Пры гэтым, апроч паліва, з Беларусі ў Польшчу легальна можна везці літр моцнага алкаголю і дзве пачкі цыгарэт, што дадае выгады такой паездцы.

Паездкі па паліва ў Беларусь сапраўды выклікаюць цікавасць у суседзяў. 

Так, напрыклад, у інстаграме разыходзіцца відэа, дзе паляк, які жыве за 2 км ад Беларусі, выхваляецца тым, як запраўляе сваю Audi па 3,2 злотага за літр замест 8 злотых.

Відэа падхапілі адразу некалькі паблікаў, дзе ў каментарах абмяркоўваюць, ці сапраўды варта ехаць запраўляцца ў Беларусь. Адны лічаць, што гэта добрая магчымасць зэканоміць і заадно набыць танны алкаголь і цыгарэты. Іншыя наракаюць на небяспеку такіх паездак, а таксама на тое, што яны займаюць шмат часу.

Праўда, многія запэўніваюць, што на паездку ў Беларусь у іх сыходзіць па 2,5—3 гадзіны, таму выгада нібыта відавочная.

У плюсе цяпер і так званыя беларускія саляравозы. Натуральна, што па цэнах, як на запраўцы, ніхто паліва не прадае, але па 5,5—6 злотага за літр (каля 1,4 еўра) з улікам апошняга падаражання перапрадаць яго ў Польшчы цалкам рэальна.

Таму Passat B4 з бакам на 100 літраў цяпер можа прыносіць каля 50—55 еўра прыбытку на паліве. Праўда, ездзіць у Польшчу з поўным бакам можна не часцей, чым раз на 72 гадзіны, а месячны ліміт складае 600 літраў.

Праз гэтыя і іншыя абмежаванні многія чаўнакі ездзяць праз мяжу раз на тыдзень, каб можна было правезці не толькі паліва, цыгарэты і алкаголь, але і тавар на зваротным шляху.

Каментары14

  • Смешна і страшна
    17.03.2026
    З аднаго боку выяўляецца што на памежжы ЭЗ з калектыўным тэрарыстанам няма СПА, з другога да ўлады ўжо амаль дарваліся прарасейскія сілы, з трэцяга няма жадаючых супрацьстаяць таталітарнай навале і актыўна крычаць пра неабходнасць поўнага зняцця санкцый і аднаўлення гандлю з рф і рб, з пятай абмяжоўваецца легалізацыя для тых хто ўцёк у 2020-2022 і працягвае з'язджаць цяпер, з шостай Нямеччына і Францыя кажуць пра мабілізацыю маладых грамадзян маючых грамадзянства на вучэнні. У рэшце рэшт, у кагосьці яшчэ ёсць ілюзіі наконт таго, што АПК/КР/НАУ неяк уплываюць на становішча дыяспары і ці ў іх ёсць якаякольвек будучыня, калі яны ў большасці прадстаўлены тымі хто супрацоўнічаў/дагэтуль супрацоўнічае з сістэмай або працягваў абарону правазаконнасці "на паперы", па факце з'ядаючы грошы якія ім пералічваліся фондамі і арганізацыямі звязанымі з партыямі-чальцамі EPP/S&D/ALDE?
  • Питон
    17.03.2026
    Ян, таких полно в любой стране и обществе.. скажем прямо те кто имел возможность ранее кататься в Польшу и оформлять возврат VAT впихивал остальным беларусам у которых такой возможности не было задорого и не особо думал о высоком.. типа все люди братья и должны помогать друг другу.. или те же безнзовозы.. так и тут - поляк увидел выгоду и поехал.. нету у беларусов (я про общество сейчас) никакого ореола святости и чистоты.. такие же как и все.. а может даже в чем-то и по-хуже будут..
  • fly9
    17.03.2026
    Ян, што вы, у іх жа толькі беларусы могуць быць чаркашварачнікамі, а палякі і літоўцы святыя людзі, будуць есці траву і карэнні дрэў, але рэжыму не аддадуць ні капейкі, ахахахаххахах

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА3

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

Пад Мінскам хочуць пабудаваць царкву ў выглядзе велізарнага звона з цыбулінай11

У вадаёме мінскага парку знайшлі дзвюх чырванавухіх чарапах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА3

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць