Грамадства

«Таня мужна пераадолела ўсё і з усім справілася». Дырэктар EPAM падзякаваў усім, хто дапамог грашыма для змагання жонкі з ракам

У жонкі аднаго з дырэктараў EPAM — рэмісія. Ён удзячны ўсім, хто дапамагаў, распавёў Devby.io сам Андрэй Шубадзёраў.

У студзені 2024 года ў жонкі Андрэя, Таццяны, выявілі рак кішэчніка. Яна прайшла няпростае лячэнне — і хвароба адступіла, але, на жаль, чэк-ап у чэрвені паказаў рэцыдыў.

Андрэй звярнуўся да чытачоў — і яны адгукнуліся. Пасля Шубадзёраў адзначаў, што для яго і яго жонкі «гэта быў новы вопыт — вось так адкрыта заявіць у прастору, што патрэбна дапамога». Але марудзіць было нельга: лекары патрабавалі пачаць лячэнне не пазней чым праз дзесяць дзён пасля таго, як прыйшлі вынікі абследавання. Андрэй не быў упэўнены, што зможа сам хутка знайсці неабходную суму: папярэдняе лячэнне было дарагім, і Шубадзёраў «не паспеў фінансава аднавіцца».

Цяпер Таццяна ўжо скончыла пяцімесячны курс лячэння ў клініцы Bogenhausen.

— Гэта быў няпросты перыяд у яе жыцці — зноў хіміятэрапія з антыцеламі, а яшчэ прамянёвая тэрапія. Але Таня мужна пераадолела яго і справілася са ўсім, — кажа Андрэй. — І ўсё дзякуючы вялікай падтрымцы ўсіх вакол, у тым ліку чытачоў dev.by.

Калі падвесці вынікі, то толькі на платформе zrzutka.pl мы сабралі каля 25 тысяч еўра. Вядома, дапамагалі і мае былыя калегі з Wargaming, і цяперашнія з EPAM — яны пералічвалі грошы і наўпрост, і з гэтых сродкаў мы змаглі аплаціць хіміятэрапію. Я бязмерна ўдзячны ўсім гэтым людзям.

Па словах Андрэя, агульная сума дапамогі, якую яны з Таццянай атрымалі, склала амаль 70 тысяч еўра, якія пайшлі на лячэнне і жыццё ў Германіі. І «ўсё гэта дапамагло нам прыйсці да выніку — рэмісіі», дадае суразмоўца.

Андрэй кажа, што цяпер Таццяна ўжо дома. Лячэнне скончылася ў снежні. Але яшчэ тры доўгія месяцы ўся сям’я жыла ў рэжыме чакання: вынікі лекары агучылі нядаўна.

— Таня адчувае сябе вельмі добра. Мы бязмерна шчаслівыя, што гэты цяжкі перыяд скончыўся. Спадзяюся, што надоўга, а можа, і назаўжды.

Андрэй кажа, што Таццяна была для яго прыкладам стойкасці ўсё гэты час, і ён удзячны жонцы за тое, што яна, нягледзячы на сітуацыю, праявіла нечуваную сілу — гэта надавала сілы і яму самому. «Без гэтага мы б не вытрымалі — ніякія грошы не дапамаглі б».

Таццяну яшчэ чакае аднаўленне пасля хіміі і прамянёвай тэрапіі, яна настроена аптымістычна.

Каментары

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек19

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Пентагон рыхтуе «рашучы ўдар» па Іране, які ўключае высадку войскаў 4

Трамп расказаў пра 10 танкераў з нафтай, якія Іран падарыў ЗША6

Супрацоўніка ГУБАЗіКа пасадзілі за карупцыю. У калоніі ён трапіў у адзін атрад з палітычнымі6

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец6

Над Мазыром і Магілёвам заўважылі незвычайныя аблокі, падобныя да НЛА ФОТАФАКТ2

Расіяне задумаліся пра пераезд у Беларусь. Чаму для іх тут так мёдам намазана?25

Імпарт аўто прыватнікамі расце, а ў дылераў — падзенне продажаў. Таму дылеры хочуць, каб было, як у Расіі1

Выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Болтуць. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек19

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць