Здарэнні

Завяршаецца расследаванне па справе выбуху пад Лагойскам

Завяршаецца расследаванне па справе аб выбуху ў жылым доме ў Лагойскім раёне ў лютым 2012 года. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 24 студзеня паведаміў старшыня Следчага камітэта Беларусі Валянцін Шаеў.

Нагадаем, выбух у трохпавярховым на тры пад’езды панэльным інтэрнаце, што на тэрыторыі воінскай часці 30151 у вёсцы Малінаўка, прагрымеў днём 8 лютага. Было абвешчана, што адзін чалавек загінуў, чацвёра — параненыя. Дзевяць кватэр дома поўнасцю разбураныя, а ўсяго ў доме 21 кватэра. Жыхароў дома часова засялілі ў санаторый «Рудня» медыцынскага цэнтра МТЗ у вёсцы Янушкавічы Лагойскага раёна. Па факце выбуху была распачата справа па частцы 3 артыкула 304 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правіл пажарнай бяспекі).

На наступны дзень пасля выбуху ў СК паведамілі, што следства адпрацоўвае адну асноўную версію — гэта ўцечка бытавога газу. Паводле слоў жыхароў, на працягу трох дзён быў чутны пах газу ў гэтым доме. Падчас расследавання па гэтай крымінальнай справе праведзена выманне аўдыёперамоў дыспетчарскай службы газу і жыхароў гэтага дома, якія дазволяць адказаць на пытанне, ці была інфармацыя пра пах газу на працягу некалькіх апошніх сутак. У СК таксама ўдакладнілі, што ў выніку выбуху адзін чалавек загінуў, яшчэ 15 пацярпелі. Больш за 30 жыхароў размешчаныя ў санаторыі «Рудня».

Паводле слоў Шаева, як устаноўлена экспертамі і сабранымі падчас расследавання матэрыяламі, прычынай выбуху стала ўзгаранне газапаветранай сумесі, якая ўтварылася ў выніку ўцечкі газу з сістэмы газазабеспячэння дома.

«Паводле меркавання следства, трагедыю можна было б прадухіліць, калі б работнікі „Лагойскрайгазу“ своечасова і належным чынам адрэагавалі на паведамленні, якія паступалі ад жыхароў дома», — сказаў старшыня СК.

Аднаму з кіруючых работнікаў «Лагойскрайгазу» прад’яўлена абвінавачанне ў службовай халатнасці. Найбліжэйшым часам плануецца прад’явіць абвінавачанне яшчэ аднаму работніку гэтага прадпрыемства, сказаў Шаеў.

Паводле слоў кіраўніка СК, у выніку выбуху адзін чалавек загінуў, два атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні, адзін — меней цяжкія цялесныя пашкоджанні і адзін — лёгкія цялесныя пашкоджанні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

На Тайвані валанцёр музея знішчыў твор сучаснага мастацтва, працёршы люстэрка ад пылу9

Святлана Ціханоўская сазванілася з Джонам Коўлам14

У Беларусі хочуць стварыць тэлеканал «Беларусьфільм»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым22

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць