Грамадства4444

Шведскія пілоты атрымалі прэмію Хартыі'97

Томас Мазэці, Ганна Фрэй і Пэр Кромвэл сустрэліся з рэдактаркай charter97.org Наталляй Радзінай ў шведскім горадзе Мальмё.

Шведы сталі лаўрэатамі Нацыянальнай прэміі Хартыі’97 ў галіне абароны правоў чалавека за 2012 год.

Рызыкуючы жыццём, супрацоўнікі шведскага рэкламнага агенцтва Studio Total Томас Мазэці, Ганна Фрэй і Пэр Кромвэл здзейснілі палёт у апошнюю дыктатуру Еўропы, каб сімвалічна падтрымаць незалежных журналістаў, якія працуюць там.

Бясстрашнасць шведаў ўзрушыла свет. У любы момант іх маленькі лёгкаматорны самалёт маглі збіць і тады б шведскія энтузіясты немінуча загінулі. На шчасце, палёт прайшоў удала. Зухі скінулі над Мінскам і Івянцом сотні плюшавых медзведзянят з цыдулкамі «У падтрымку свабоды слова ў Беларусі».

Магутная сістэма кантролю над краінай, створаная Лукашэнкам, як аказалася, мае свае слабіны.

Паляцелі галовы генералаў, было зачынена пасольства Швецыі ў Мінску. Пра Беларусь загаварылі вядучыя тэлеканалы і газеты планеты як аб краіне, дзе баяцца нават плюшавых медзведзянятаў.

Уручаючы прэмію Мазэці, Фрэю і Кромвэлу, Наталля Радзіна адзначыла, што прэмія Хартыі’97 была заснавана ў 1998 годзе, і за 15 гадоў пілоты сталі першымі замежнікамі, якія яе атрымалі за мужнасць, праяўленую ў барацьбе за правы чалавека ў Беларусі.

Самі супрацоўнікі рэкламнага агенцтва Studio Total не лічаць сябе героямі. «Гэта вы героі ў Беларусі, — сказалі яны на сустрэчы з рэдактарам charter97.org. — Мы рызыкавалі ўсяго гадзіну, а вы жывяце пры дыктатуры кожны дзень на працягу амаль 19 гадоў».

Такое адчуванне, што яны да гэтага часу не ўсведамляюць, што іх маглі забіць пры палёце ў Беларусь.

Як гаварылася ў прэс-рэлізе агенцтва Studio Total, сваю акцыю яны арганізавалі «у знак падтрымкі сайта charter97.org і незалежных СМІ Беларусі».

На пытанне, чаму, у першую чаргу, у падтрымку charter97.org, шведы адказваюць калектыўна (Ганна, Томас і Пэр наогул на ўсе пытанні імкнуцца адказваць разам, як быццам пацвярджаючы тым самым — яны адна каманда): «Бо для нас Хартыя’97 — гэта сімвал барацьбы за свабоду слова, — кажуць яны. Мы наогул спачатку хацелі скідаць над Беларуссю газеты з праўдзівымі навінамі, напрыклад, „Хартыю’97“, але потым даведаліся, што ў вас праходзілі акцыі пратэсту з мяккімі цацкамі і вырашылі скінуць над краінай медзведзянятаў. Мы таксама шмат чыталі пра вас, Наталля, і нас вельмі ўразіла ваша гісторыя».

Аб будучых акцыях у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі шведы кажуць асцярожна: «Мы не можам афішаваць нашы будучыя акцыі, але нас хвалююць лёсы беларусаў», — кажуць яны.

Наталля Радзіна нагадала Томасу Мазэці, што ў верасні 2012 года ён заявіў, што Лукашэнка засталося трымаць уладу ўсяго 14 месяцаў.
«Па законах цыклічнага развіцця падзей, нешта ў Беларусі павінна адбыцца вясной, а восенню ўлада Лукашэнка вельмі моцна пахіснецца», — упэўнены шведскі пілот.

Каментары44

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць