Каханне і сэкс66

Самыя сэксуальныя пахі і сакрэты іх падбору

Для мужчын — лаванда й пірог, для жанчын — шакалад.

Ці існуе водар, здольны зачараваць? Вось так проста нанесці пару кропляў на запясце і звесці з розуму ўсіх прадстаўнікоў супрацьлеглага полу?
Калі верыць рэкламе, амаль усе духі, дэзадаранты і іншыя сродкі гігіены маюць такія чароўныя ўласцівасці.

Вядомы навуковец з Чыкага Алан Хірш прысвяціў вывучэнню разнастайных пахаў нямала навуковых працаў і прыйшоў да вельмі цікавых высноваў. Вынікі даследавання паказалі, што розныя водары могуць павялічваць сэксуальную цягу. Так, напрыклад, для большасці мужчын найбольш сэксуальным падаецца пах лаванды і... пірага.

Павялічыць сэксуальнае жаданне ў мужчын могуць таксама пах апельсіна, цынамону, колы і папкорна. Так што ўсе спакушальніцы могуць смела запасацца колай і папкорнам.

Пах шакаладу мае чароўнае ўздзеянне на жанчын. Водар чорнага шакаладу не толькі павышае лібіда, але і паляпшае настрой.

Самыя цікавыя факты пра пахі

Пах вызначае выбар партнёра. Мы на падсвядомым узроўні выбіраем сэксуальнага партнёра па паху. Нюх падказвае нам, які партнёр найбольш падыходзіць для працягу роду. Існуе меркаванне, што індывідуальны пах чалавека нясе ў сабе інфармацыю пра стан яго здароўя і набор генаў.

Пахі могуць захоўваць успаміны. Пра гэта ведалі яшчэ старажытныя мая і выкарыстоўвалі скрыначкі з рознымі пахамі замест фотаальбома. З дапамогай пахаў індзейцам мая ўдавалася захаваць шчаслівыя або значныя моманты жыцця ў памяці і пры жаданні зноў узгадаць і перажыць эмоцыі далёкага дня, толькі адкрыўшы патрэбную скрыначку і панюхаўшы яе змесціва. Навукоўцы лічаць, што водары здольныя аднаўляць жывыя карцінкі ў нашым уяўленні і выклікаць асацыятыўны шэраг. Так, напрыклад, для большасці жыхароў постсавецкай прасторы пах цытрусавых асацыюецца з Новым годам.

Чароўныя ўласцівасці ванілі

У парфумерыі ваніль пачалі выкарыстоўваць параўнальна нядаўна. Цяпер можна знайсці сотні крэмаў, духаў і геляў для душа з пахам ванілі. Такое захапленне гэтым водарам невыпадковае. Навукова даказана, што пах ванілі супакойвае і зніжае стрэс. Пах ванілі выкарыстоўваюць таксама для араматызацыі памяшканняў і… для адпужвання камароў! Акрамя ванілі некаторыя буйныя кампаніі выкарыстоўваюць у сваіх офісах цытрусавы водар для павышэння працаздольнасці работнікаў, а таксама хваёвыя пахі, каб знізіць стамляльнасць.

Водар даверу

Герой рамана Патрыка Зюскінда «Парфума» спрабаваў заваяваць усеагульную любоў і давер, камбінуючы пахі і правяраючы іх уздзеянне на навакольных. Кампаненты чароўнай парфумы Жан-Батыст Грэнуй здабываў, забіваючы прыгожых дзяўчат. Жахлівыя эксперыменты Грэнуя былі паспяховымі, вось толькі ў канцы ён сам стаў ахвярай свайго вынаходніцтва.

«Парфума» — гэта толькі літаратурная выдумка, але, як аказалася, пах, што выклікае давер, усё-такі існуе. Навукоўцы высветлілі, што гармон аксітацын можа выклікаць пачуццё даверу. Магчыма, у найбліжэйшай будучыні з’явіцца чароўная эсенцыя, з дапамогай якой можна будзе заручыцца даверам незнаёмых.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах3

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Еўропа абмяркоўвае размяшчэнне войск НАТА ў Грэнландыі — каб Трамп перадумаў завалодваць востравам10

«Вось такія ў нас людзі». Беларус пачысціў месца для паркоўкі, але яго адразу занялі6

Беларус гераічна ўратаваў жанчыну ў Нідэрландах11

Мінчук прабегся голым па вуліцы — цяпер яго будуць судзіць4

У Кадырава перасталі працаваць ныркі, Крэмль шукае новага кіраўніка Чачні — ГУР11

Памёр рэжысёр Багдан Арлоўскі

Зяленскі: Расіяне спецыяльна чакалі маразоў, каб зрабіць людзям найгорш2

У сеціве з’явілася фота яшчэ аднаго цела на заснежанай вуліцы Мінска. Што здарылася2

Ціханоўская падтрымала народ Ірана: «Тыранія заўсёды падае»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах3

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць